БЕЛ Ł РУС

Акцыянеры Facebook падалі ў суд на Цукерберга і банк Morgan Stanley

23.05.2012 / 19:47

Вінавацяць у прыхоўванні рэзкага памяншэння цаны акцый.

Акцыянеры сацыяльнай сеткі Facebook падалі ў суд на яе заснавальніка Марка Цукерберга і інвестыцыйны банк Morgan Stanley, абвінавачваючы іх у прыхоўванні ад кліентаў інфармацыі аб паніжэнні цаны каштоўных папер кампаніі.

У пазоўнай заяве, накіраванай у суд Манхэтэна, сцвярджаецца, што Facebook і Morgan Stanley схавалі ад трымальнікаў «рэзка выяўленае памяншэнне» прагназаванай цаны каштоўных папер.

Раней інспектары міністэрства фінансаў ЗША ўжо запытвалі ў інвестыцыйны банк, ці меў ён неабходную трымальнікам акцый інфармацыю на момант старту таргоў 18 мая.

Прадстаўнікі банка адкінулі ўсе абвінавачванні і заявілі, што дзейнічаюць строга ў адпаведнасці з існуючымі правіламі.

Раней паведамлялася, што суд амерыканскага штата Масачусетс пачалі расследаванне магчымых парушэнняў закону з боку банка Morgan Stanley пры правядзенні першаснага публічнага размяшчэння (IPO) акцый сацыяльнай сеткі.

За тры дні з пачатку таргоў акцыі Facebook патаннелі на 18% у параўнанні з стартавай цаной у 38 даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула