БЕЛ Ł РУС

Найлепшыя здымкі года — вынікі конкурсу фатографаў

27.05.2012 / 1:25

«Прэс-фота Беларусі-2012»: «Нашанівец» Сяргей Гудзілін узяў чатыры прызавыя месцы!

У Мінску 26 мая былі падведзеныя вынікі штогадовага конкурса «Прэс-фота Беларусі — 2012». Хто заняў першыя месцы ў намінацыях?

Гран-пры, Партрэт Аляксандр Васюковіч Маці Уладзіслава Кавалёва разглядае партрэт сына. Уладзіслава Кавалёва асудзілі на смерць за ўдзел у рыхтаванні тэракту ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года, у выніку якога загінулі 15 чалавек. Прысуд выканалі ў сакавіку 2012 года. Віцебск, жнівень 2011.

Навіны 1 месца, Сяргей Балай Міліцыянты ў цывільным затрымліваюць удзельніка маўклівага пратэсту. Усё лета жыхары Беларусі, каардынуючыся праз інтэрнэт, выходзілі на вуліцы гарадоў і моўчкі пляскалі ў ладкі. Нягледзячы на адсутнасць палітычных патрабаванняў, флэшмобы жорстка разганяліся працаўнікамі праваахоўных органаў. Сотні людзей былі арыштаваныя на тэрміны да 15 сутак. Мінск, чэрвень, 2011. (www.gazetaby.com)

Людзі ў навінах 1 месца, Таццяна Зяньковіч Дзяржаўны сцяг Беларусі закрывае твар жаўнеру ў ветраны дзень падчас цырымоніі прыняцця прысягі. Пасёлак Сосны, ускраіна Мінска, снежань 2011. (ЕРА)

Спорт 1 месца, Мілана Харытонава Удзельніцы турніру па спартовай акрабатыцы. Брэст, верасень 2011.

Спорт 2 месца, Сяргей Гудзілін Футбалісты «Гомеля» святкуюць перамогу ў фінале Кубка Беларусі. Мінск, май 2011. («Наша Ніва»)

Традыцыі 1 месца, Андрэй Давыдчык Традыцыйны фуршэт перад паездкай у ЗАГС у кватэры нявесты. Мінск, кастрычнік 2011.

Мастацтва і забавы 1 месца, Андрэй Ветраў Танцавальны фестываль-конкурс «Стыль-Dance» ў горадзе Гродна. Удзельніца танцавальнага калектыву бяжыць па калідоры ў залу на сцэну. Гродна, люты 2011.

Прырода 1месца, Уладзімір Шарнікаў Ноч на рацэ Беразіне, жнівень 2011.

Леташні пераможца - Сяргей Гудзілін

Гран-пры, Партрэт

Аляксандр Васюковіч

Маці Уладзіслава Кавалёва разглядае партрэт сына. Уладзіслава Кавалёва асудзілі на смерць за ўдзел у падрыхтоўцы тэракту ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года, у выніку якога загінулі 15 чалавек. Прысуд выканалі ў сакавіку 2012 года. Віцебск, жнівень 2011.

Навіны

1 месца, Сяргей Балай

Міліцыянты ў цывільным затрымліваюць удзельніка маўклівага пратэсту. Усё лета жыхары Беларусі, каардынуючыся праз інтэрнэт, выходзілі на вуліцы гарадоў і моўчкі пляскалі ў ладкі. Нягледзячы на адсутнасць палітычных патрабаванняў, флэшмобы жорстка разганяліся працаўнікамі праваахоўных органаў. Сотні людзей былі арыштаваныя на тэрміны да 15 сутак. Мінск, чэрвень, 2011. (www.gazetaby.com)

Навіны (Серыі)

1 месца, Раміль Насібулін

Тэракт у метро. Выбух, які прагучаў на станцыі «Кастрычніцкая», забраў 15 жыццяў, сотні чалавек былі параненыя. Мінск, 11 красавіка 2011.

Людзі ў навінах

1 месца, Таццяна Зяньковіч

Дзяржаўны сцяг Беларусі захінае твар жаўнеру ў ветраны дзень падчас цырымоніі прыняцця прысягі. Пасёлак Сосны, ускраіна Мінска, снежань 2011. (ЕРА)

Людзі ў навінах (серыі)

1 месца, Антон Матолька

Працаўнікі міліцыі (ПМСП) нападаюць на мінака падчас мірнай акцыі пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Усяго ў той дзень затрымалі 200 (афіцыйныя звесткі) — 450 (звесткі праваабаронцаў) чалавек. Мінск, 22 чэрвеня 2011.

Спорт

1 месца, Мілана Харытонава

Удзельніцы турніру па спартовай акрабатыцы. Брэст, верасень 2011.

2 месца, Сяргей Гудзілін

Футбалісты «Гомеля» святкуюць перамогу ў фінале Кубка Беларусі. Мінск, май 2011. («Наша Ніва»)

Спорт (серыі)

1 месца, Аляксей Сталяроў

Шлях да баскетболу на колах.

3 месца, Сяргей Гудзілін

Нелегальныя гонкі. Акрамя афіцыйных спаборніцтваў па дрэг-рэйсінгу, беларускія гоншчыкі ладзяць нелегальныя. Заезды на 402 метры праводзяцца ўначы на пустых дарогах за дзясяткі кіламетраў ад Мінска. Часам у нелегальныя гонкі ўмешваецца міліцыя. Шаша за 30 кіламетраў на ўсход ад Мінска, май 2011. (nn.by)

Штодзённае жыццё (серыі)

1 месца, Аляксандр Васюковіч

Жыццё маладой мамы падпарадкоўваецца раскладу дзіцяці, цяпер усё круціцца вакол яго. Застаецца няшмат часу на сон і яшчэ менш — на сябе. Мінск, ліпень 2011. (generation.by)

Традыцыі

1 месца, Андрэй Давыдчык

Традыцыйны фуршэт перад паездкай у ЗАГС у кватэры нявесты. Мінск, кастрычнік 2011.

Традыцыі (серыі)

1 месца, Аляксандр Васюковіч

Святкаванне паганскага свята Купалле. Вёска Ракаў, Мінская вобласць, чэрвень 2011.

Партрэт (серыі)

1 месца, Сяргей Гудзілін

Іншы бок свабоды. Партрэты людзей у турме, якіх арыштавалі летам 2011 года ў Беларусі за ўдзел у «маўклівых пратэстах». Мінск, ліпень 2011. (nn.by)

Усё лета 2011 года па серадах у Беларусі праходзілі акцыі «маўклівых пратэстаў». Ва ўсіх буйных гарадах краіны сотні людзей выходзілі на цэнтральныя плошчы і проста гулялі. Іншыя віды пратэсту ў краіне забароненыя. Моўчкі, без лозунгаў і транспарантаў, яны выказваліся супраць парушэнняў правоў чалавека і палітычных рэпрэсіяў. У выніку дзясяткі пратэстоўцаў апынуліся ў турме. Міліцыянты ў цывільным арыштоўвалі іх проста на вуліцы. Гэта серыя ананімных партрэтаў пратэстоўцаў, якія адбывалі пакаранне ў беларускіх турмах за свой маўклівы пратэст. Даведацца іхныя імёны аказалася немагчыма, бо мы былі па розныя бакі турэмных кратаў.

Мастацтва і забавы

1 месца, Андрэй Ветраў

Танцавальны фестываль-конкурс «Стыль-Dance» ў горадзе Гродна. Удзельніца танцавальнага калектыву бяжыць па калідоры ў залу на сцэну. Гродна, люты 2011.

Мастацтва і забавы (Серыі)

1 месца, Юрый Сідун

Серыя папяровых «канцэртаў» забароненых музыкаў на найбуйнейшых пляцоўках сталіцы. Мінск, красавік 2011. Арт-акцыя «Freedom on paper» дзеля падтрымання вядомых беларускіх музыкаў, якіх увесну 2011 года ўнеслі ў спіс з 57 забароненых праз ідэалагічныя прычыны артыстаў. У выніку забароны дзясяткі канцэртаў гэтых паспяховых музыкаў адмянілі. (Generation.by)

2 месца, Сяргей Гудзілін

Пратэст на скуры (nn.by).

Выява вершніка некалі была ў Беларусі дзяржаўным гербам і знакам гонару. Цяпер у краіне Пагоня фактычна забароненая і стала сімвалам нацыянальнага пратэсту сярод моладзі. Вершніка адлюстроўваюць на целе ў выглядзе татуіроўкі.

Гістарычны сімвал Пагоня стаў дзяржаўным гербам Беларусі ў 1991 годзе. Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі на месца вершніка ў 1995 годзе вярнулі дзяржаўныя сімвалы БССР. Пагоня ўсялякім чынам сціралася з навакольнай рэчаіснасці: яе прыбралі з нацыянальнай валюты, пашпартоў і нават падручнікаў. За дэманстрацыю на вуліцах беларускіх гарадоў выяваў з Пагоняю грамадзянаў могуць арыштаваць ці аштрафаваць. Гэты герб для патрыятычнай беларускай моладзі стаў сімвалам пратэсту і гістарычнай памяці, які яны выяўляюць на сваёй скуры.

Прырода

1 месца, Уладзімір Шарнікаў

Ноч на рацэ Беразіне, жнівень 2011.

Прырода (серыі)

1 месца, Юрый Кулікоў

Падводнае жыццё ў крэйдавых кар’ерах. Непадалёк пасёлка Краснасельскі, Гродзенская вобласць, жнівень 2011.

Астатнія вынікі — на сайце Pressphoto.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула