БЕЛ Ł РУС

Уланы ВКЛ у Нясвіжы — фота

28.05.2012 / 16:52

У рэзідэнцыі Радзівілаў прайшоў абласны форум народнай творчасці.

Абласны форум народнай творчасці «Нясвіжскі фэст» аб’яднаў адразу тры святы: фестываль народнай музыкі «Гуляй, гармонік», саломапляцення «Саламяныя цуды» і «Фальклорную талаку».

Свята пачалося з параду калектываў самадзейнасці, на якім можна было ўбачыць не толькі гарманістаў, але і арыгінальную беларускую інтэрпрэтацыю мексіканскага эль-марыячы, праўда, з ружовай бас-гітарай.

Фальклорна-рамесная частка свята аказалася сапраўды масавай. Па словах арганізатараў, на фэст прыехала каля 800 удзельнікаў з Гродзенскай і Мінскай абласцей.

Варта адзначыць, што арганізатары і праваахоўныя органы вырашылі не напружваць гасцей свята, абышоўшыся без ужо звыклых сэрцу беларуса рамак металашукальнікаў і аглядаў торбаў.

Тыя, каму не спадабаліся саламяныя вырабы або выступы фальклорных калектываў, змаглі наведаць пляцоўку ля Нясвіжскага замка, дзе разгортвалася касцюмаванае шоу часоў вайны 1812 года з удзелам рэканструктараў з 17-га ўланскага палка ВКЛ, якія дэманстравалі верхавую язду, валоданне шабляй і пікай.

Завяршылася свята гала-канцэртам і салютам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула