БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прылятае прэзідэнт Башкартастана

13.06.2012 / 13:16

Дэлегацыя Рэспублікі Башкартастан Расійскай Федэрацыі на чале з прэзідэнтам Рустэмам Хамітавым 14–15 чэрвеня наведае з візітам Беларусь.

Як паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, запланаваныя сустрэчы башкартастанскай дэлегацыі ў Адміністрацыі прэзідэнта і Савеце міністраў Беларусі.

Праграмай візіту прадугледжана наведванне ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш», навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, а таксама правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы прадстаўнікоў беларускіх і башкартастанскіх дзелавых колаў.

Дэлегацыя наведае таксама Брэсцкую вобласць для азнаямлення з работай сельскагаспадарчых прадпрыемстваў беларускага рэгіёну (КУСП «Саўгас «Брэсцкі», СВК «Чарнаўчыцы», ААТ «Белавежскі»), азнаёміцца з работай і вопытам развіцця турыстычнай сферы ў Дзяржаўнай прыродаахоўнай установе «Нацыянальны парк «Белавежская пушча».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула