БЕЛ Ł РУС

На праспекце Незалежнасці сутыкнуліся тры кабрыялеты — фота, відэа

2.07.2012 / 13:34

СМ

Гэта адбылося каля Вайсковай акадэміі.

Учора на праспекце Незалежнасці ў Мінску адбылася незвычайная аварыя з удзелам адразу трох кабрыялетаў Chrysler. Відавочцамі наступстваў здарэння сталі ўдзельнікі форуму Onliner.by, якія выклалі фатаграфіі і відэа так званага «Паравозіка». Па словах чытачоў, аўтамабілі сутыкнуліся каля 16.00 паблізу Вайсковай акадэміі.

Традыцыю аб’язджаць сталіцу ў кабрыялетах маюць выпускнікі Вайсковай акадэміі і іншых ВНУ Мінабароны і МНС. Атрымаўшы пагоны, маладыя афіцэры арандуюць шыкоўныя аўтамабілі і едуць праз Мінск у абдымку са сваімі дзяўчатамі, шумна вітаючы людзей на вуліцах.

На фота відаць, што побач з пацярпелымі кабрыялетамі якраз і стаяць заклапочаныя афіцэры ў «парадках». Магчыма, хтосьці з іх на радасцях зменшыў увагу, і свята ператварылася ў дзень поўны турботаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула