БЕЛ Ł РУС

У Варшаве пачалі задарма выдаваць ровары напракат

2.08.2012 / 9:26

Аксана Рудовіч

а што можна было б такога зрабіць у нас?

Здаровы транспарт можна пазычыць у адным з 68 пунктаў.

Гадзіна пракату муніцыпальнага ровара абыдзецца ў 1 злоты (на нашыя — каля 2,5 тысячы рублёў). А паездкі працягласцю да 20 хвілінаў — гэтага дастаткова, каб праехаць некалькі прыпынкаў, да 3–5 кіламетраў, будуць бясплатнымі.

Праязджаеш — і здаеш у іншым пункце.

Здаровы сродак перамяшчэння можна пазычыць у адным з 68 пунктаў праката. Усяго ў распараджэнні жыхароў і гасцей польскай сталіцы будзе 1100 гарадскіх ровараў.

Каб скарыстацца гэтай паслугай, трэба мець банкаўскую картку і зарэгістравацца на адмысловым сайце (ёсць расійская і англійская версіі).

Такой вялікай сеткі пракату ў Польшчы яшчэ не было. Да гэтай найбуйнейшай лічылася аналагічная сістэма ва Уроцлаве, якая налічвае 200 ровараў.

Дарэчы, у Варшаве ў гарадскіх аўтобусах цяпер ёсць бясплатны вай-фай. Гэта рэкламная акцыя кампаніі Allegro.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула