БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заклікаў сілавыя структуры рэагаваць на публікацыі СМІ

3.08.2012 / 11:32

«Званок генеральнаму пракурору — у яго прамая сувязь з прэзідэнтам. Ён атрымлівае адпаведны дазвол на пэўныя дзеянні»

«Сродкі масавай інфармацыі крытыкуюць, а ўсё спакойна сядзяць?» — задаўся пытаннем Лукашэнка на нарадзе ў справе ўдасканалення дзейнасці пракуратуры.

Такім чынам кіраўнік Беларусі звярнуў увагу ўдзельнікаў нарады на рэакцыю на факты, якія сталі аб’ектам крытыкі ў СМІ, адзначае Інтэрфакс.

Нарада адбылася 2 жніўня. Аднак прэс-служба Лукашэнкі паведаміла пра яе толькі 3-га.

«Вы (работнікі пракуратуры) можаце нават прыцягнуць губернатара да адказнасці, калі ён вінаваты. І не толькі губернатара, любога міністра. Званок генеральнаму пракурору — у яго прамая сувязь з прэзідэнтам. Ён атрымлівае адпаведны дазвол на пэўныя дзеянні» — заявіў Лукашэнка.

Няясна, якія факты меў на ўвазе Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула