БЕЛ Ł РУС

На наступным тыдні міліцыя будзе змагацца з парнаграфіяй

3.08.2012 / 17:34

Асаблівая ўвага будзе нададзеная сацыяльным сеткам і перадачы порна праз мабільнікі.

На наступным тыдні, з 6 па 12 жніўня, у Мінскай вобласці пройдзе тыдзень барацьбы з распаўсюджваннем парнаграфіі сярод моладзі. Асаблівую ўвагу праваахоўнікі паабяцалі надаць «масіраванаму маніторынгу сацыяльных сетак", а таксама перадачы парнаграфіі з дапамогай мабільных тэлефонаў.

Ва УУС Мінаблвыканкама адзначылі, што сітуацыя, звязаная з распаўсюджваннем «дарослага кантэнту» у моладзевым асяроддзі патрабуе «неадкладных дадатковых мер не толькі з боку міліцыі, але і работнікаў адукацыі, культуры, аховы здароўя, грамадскасці ў цэлым».

«Праца ўсіх службаў будзе праводзіцца ў адпаведнасці з сумесным планам, якім прадугледжаны як мерапрыемствы прафілактычнага характару, так і аператыўныя, у ходзе якіх будуць устанаўлівацца і прыцягвацца да адказнасці зламыснікі», - адзначылі ва УУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула