БЕЛ Ł РУС

Якаўлеўскі: Эрыксану выдалі «абразлівую» трохмесячную турыстычную візу

3.08.2012 / 20:35

Аглядальнік мяркуе, што рашэнне пра высылку Эрыксана рыхтавалася даўно.

«Гэта проста прыпала на падзеі з шведскім самалётам, — мяркуе аглядальнік Раман Якаўлеўскі. — Але ўжо не сакрэт, што Эрыксан атрымаў „абразлівую“ візу — турыстычную, на тры месяцы. Мне гэта даўно стала вядома, але я не мог пра гэта ўголас гаварыць. Думаю, што гэты тэрмін і скончыўся. І ўжо не першы месяц гэтая гісторыя доўжыцца.

Адно хачу падкрэсьліць, спасылаючыся на пэўныя інфармаваныя крыніцы: ўлады не планавалі пасылаць у Стакгольм новага беларускага амбасадара. Хацелі паслаць звычайнага часовага паверанага. Паніжэнне ўзроўню дыпламатычных стасункаў было мэтаскіраванае. Яно планавалася даўно».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула