Мадонну хочуць аштрафаваць на $10,5 млн за канцэрт у Пецярбургу
Прафсаюз грамадзян Расіі вінаваціь спявачку ў прапагандзе гомасэксуалізму.
Прафсаюз грамадзян Расіі і актывісты іншых грамадскіх аб'яднанняў хочуць праз суд запатрабаваць у спявачкі Мадонны і арганізатараў яе канцэрту ў Санкт-Пецярбургу 333 млн расійскіх рублёў ($10,5 млн) за тое, што яна, на іх думку, парушыла закон аб забароне прапаганды гомасэксуалізму.
На канцэрце ў Маскве Мадонна заступілася за удзельніц панк-групы Pussy Riot, а ў Пецярбургу яна заступілася за мясцовую ЛГБТ-супольнасць у сувязі з гарадской забаронай дэманстраваць сваю сэксуальную прыналежнасць паводле закона аб забароне прапаганды гомасэксуалізму.
Са сцэны Мадонна заявіла, што ва ўсім свеце геі маюць аднолькавыя правы на павагу, роўнасць і каханне.