БЕЛ Ł РУС

Суд даў Pussy Riot па два гады агульнага рэжыму + фоты з залы суда

17.08.2012 / 15:30

абноўлена

Хамоўніцкі суд Масквы 17 жніўня абвясціў прысуд удзельніцам гурту Pussy Riot, якіх абвінавачваюць у хуліганстве за панк-малебен «Багародзіца, Пуціна прагані» ў маскоўскім Храме Хрыста Збаўцы. Вырак Надзеі Талаконнікавай, Марыі Алёхінай і Кацярыне Самуцэвіч агучыла суддзя Марына Сырова.

У прыватнасці, яна заявіла: «Талаконнікава, Самуцэвіч і Алёхіна здзейснілі хуліганства, гэта значыць, грубае парушэнне грамадскага парадку, якое выказвала яўную непавагу грамадству і было зьдзейсьненае групай асобаў паводле папярэдняй змовы па матывах рэлігійнай нянавісці і варожасці ды па матывах нянавісці ў адносінай да пэўнай сацыяльнай групы».

Незадоўга да абвяшчэння прысуду да будынка суда прыйшлі грамадзянскія актывісты і дзеячы культуры, каб падтрымаць удзельніц Pussy Riot. Як паведамляюць абаронцы абвінавачаных, 17 жніўня акцыі салідарнасці праходзяць больш чым у 40 гарадах свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула