Першыя білеты на ЧС па хакеі ў Мінску паступяць у продаж у сакавіку 2013 года
Першыя білеты на чэмпіянат свету па хакеі 2014 года ў Мінску паступяць у продаж усакавіку-красавіку 2013 года. Аб гэтым паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька 22 жніўня на пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы да мерапрыемства. У ім узяў удзел прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
«Важна, каб у Мінгарвыканкама, Мінспорта была зваротная сувязь з людзьмі. Трэба вывучыць меркаванні таксістаў, уладальнікаў рэстаранаў і іншых зацікаўленых, як найлепш усё арганізаваць, каб забяспечыць максімальна камфортныя ўмовы для жыхароў і гасцей сталіцы», — цытуе Мясніковіча
«Для нас гэта маштабнае іміджавае мерапрыемства ў вачах сусветнай спартыўнай супольнасці», — падкрэсліў Ладуцька. Ён назваў тэмпы падрыхтоўчых работ да чэмпіянату здавальняючымі. Ужо падрыхтаваныя інфармацыйныя матэрыялы і блок даведнікаў, якія дазволяць гасцям Мінска больш даведацца пра Беларусь і яе сталіцу. У цэнтральнай частцы горада з’явіліся вялікія сучасныя інфармацыйныя ўстаноўкі. «Будзе дзейнічаць і сістэма
Так, найбліжэйшым часам адкрыецца гасцініца катэгорыі «3 зоркі» на 100 месцаў па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Пасля рэканструкцыі ўвядуць у эксплуатацыюЛадуцька праінфармаваў аб тым, што цяпер у Мінску ідзе будаўніцтва новых гасцініц і гатэляў.
Гасцей чэмпіянату плануецца рассяляць і ў студэнцкіх інтэрнатах, а таксама ў дзіцячых лагерах, якія спецыяльна для гэтага падрыхтуюць. Усяго падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску адначасова змогуць размясціць 20 тыс. турыстаў.
У сваю чаргу дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Вячаслаў Чарноў адзначыў, што вялікая ўвага надаецца распаўсюджванню інфармацыі пра чэмпіянат за мяжой. «Мы ўдзельнічаем у найбуйнейшых міжнародных турыстычных выставах, дзе інфармуем аб чэмпіянаце, умовах яго правядзення. Усё гэта цікава замежным тураператарам», — лічыць спецыяліст.
Марына Носава, БелаПАН.