БЕЛ Ł РУС

Кыргызстан адклікаў свайго пасла з Беларусі

24.08.2012 / 15:56

nn.by

Прычына — нявыдача Мінскам Джаныбека Бакіева, якога вінавацяць у забойствах.

Міністэрства замежных справаў Кыргызстана з 24 жніўня адклікала ў Бішкек свайго надзвычайнага і паўнамоцнага пасла ў Беларусі Эрыка Асаналіева для правядзення кансультацый, паведаміла агенцтва КірТАГ.

«Гэты захад прыняты ў сувязі з адсутнасцю рэакцыі кампетэнтных органаў беларускага боку на вербальную ноту ад 21 жніўня г.г. і заяву МЗС Кырыізстана ад 22 жніўня г.г. адносна знаходжання грамадзяніна Кыргызскай Рэспублікі Джаныбека Бакіева на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

, які расшукваецца праваахоўнымі органамі Кыргызстана і Інтэрполам за ўчыненыя раней асабліва цяжкія крымінальныя злачынствы» – гаворыцца ў паведамленні кіргізскага МЗС, піша Радыё Свабода.

Джанібек Бакіеў каля кавярні "Грунвальд" у Мінску.

Як паведамлялася раней, 17 жніўня ў цэнтры беларускай сталіцы, на вуліцы Маркса быў заўважаны чалавек, падобны да Джаныбека Бакіева, брата зрынутага прэзідэнта Кыргызстана.
Дзейны прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атанбаеў назваў Джаныбека «страшным чалавекам».

Паводле яго словаў, менавіта Джаныбек падчас красавіцкіх падзей 2010-га кіраваў расстрэлам дэманстрантаў, прычым даў снайперам загад цаляць у галаву і ў грудзі. У красавіку 2010 года ў Кыргызстане адбыўся дзяржаўны пераварот. Падчас штурму будынка ўрада ў Бішкеку і далейшых беспарадкаў загінулі каля 90 чалавек і 1,5 тысячы былі параненыя.

Кыргызстан патрабуе выдаць Д. Бакіева.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула