Грамадства55

Кыргызстан патрабуе ад Беларусі выдаць Жаныша Бакіева

Падстава — фотаздымкі меркаванага Бакіева, зробленыя ў Мінску 17 жніўня.

Міністэрства замежных спраў Кыргызскай Рэспублікі накіравала беларускім калегам вербальную ноту «аб прыняцці вычарпальных мер па больш хуткім затрыманні грамадзяніна Бакіева Жаныша Саліевіча і наступнай яго экстрадыцыі ў Кыргызскую Рэспубліку». Пра гэта паведамляе Упраўленне інфармацыі, друку і культуры Міністэрства замежных спраў КР.

Інфармацыя аб знаходжанні брата былога прэзідэнта Кыргызстана ў Мінску з’явілася ў СМІ 17 жніўня. Пацвярджэннем сталі апублікаваныя фотаздымкі, зробленыя грамадскім дзеячам Міхаілам Пашкевічам.

Паведамляецца, што нота была перададзеная паслу Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы В. Дзенісенку намеснікам міністра замежных спраў Кыргызстана А. Бешымавым 21 жніўня, піша Вечерний Бишкек.

Як паведамлялася раней, 17 жніўня ў цэнтры беларускай сталіцы, на вуліцы Маркса быў заўважаны чалавек, падобны да Джаныбека Бакіева, брата зрынутага прэзідэнта Кыргызстана. Фота апублікаваў на сваім акаўнце ў Фэйсбуку Міхась Пашкевіч. Як адзначыў аўтар фота, гэты чалавек у суправаджэнні землякоў шпацыраваў недалёка ад кавярні «Грунвальд». Яго спадарожнікам не падабалася, што іх фатаграфуюць. Прысутнасць Джаныбека ў Беларусі аспрэчвалася яго братам і не пацвярджалася на афіцыйным узроўні.

Дзейны прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атанбаеў назваў Джаныбека «страшным чалавекам».

Паводле яго словаў, менавіта Джаныбек падчас красавіцкіх падзей 2010-га кіраваў расстрэлам дэманстрантаў, прычым даў снайперам загад цаляць у галаву і ў грудзі. У красавіку 2010 года ў Кыргызстане адбыўся дзяржаўны пераварот.

Падчас штурму будынка ўрада ў Бішкеку і далейшых беспарадкаў загінулі каля 90 чалавек і 1,5 тысячы былі параненыя.

На той момант прэзідэнт Бакіеў, яго брат Жаныш (Джаныбек), які ўзначальваў Службу дзяржаховы краіны і старэйшы сын Марат збеглі з краіны. На радзіме яны былі завочна абвінавачаныя ў масавым забойстве, звязаным з перавышэннем службовых паўнамоцтваў, і аб’яўленыя ў міжнародны вышук. Курманбек Бакіеў прыбыў у Беларусь 19 красавіка 2010 года паводле запрашэння Аляксандра Лукашэнкі.

Генпракуратура Кыргызстана двойчы звярталася ў Генпракуратуру Беларусі з запытам пра выдачу Бакіева і двойчы атрымала адмову. 17 кастрычніка 2011 года старшыня Дзяржкамітэта нацбяспекі Кыргызстана Кенешбек Душабаеў, адказваючы на пытанні дэпутатаў парламента, паведаміў, што Курманбек Бакіеў атрымаў у Беларусі палітычны прытулак. МУС Беларусі не раскрывае статус Бакіева.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай30

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць увесці падатак на багацце12

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны14

Мінадукацыі апублікавала памятку, па колькі клетак трэба адступаць у школьных сшытках5

У ЗША заклапочаныя, каб пасля зняцця санкцый з «Белавія» дэталі для «Боінгаў» не траплялі ў Расію2

Ад закрыцця мяжы з Польшчай вялікія страты нясе не толькі Беларуская чыгунка, але і «Беларуськалій»6

Украінскія памежнікі: Расійскія войскі пасля вучэнняў у Беларусі не засталіся1

Новыя iPhone ужо ў Беларусі. Колькі каштуюць і ці варта ехаць па іх у Польшчу або Літву?14

Абезгалоўленая каралева. Чаму тое, што мы пра яе вучылі ў школе, было міфам2

Расія гатовая адказаць на любыя магчымыя пагрозы ваеннай сілай. Пуцін сабраў Саўбез і зрабіў заяву7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай30

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць