БЕЛ Ł РУС

«Дажынкі» пройдуць з размахам: з 12 па 16 верасня

4.09.2012 / 13:7

Жыхарам Горак не рэкамендуюць у гэтыя дні выкарыстоўваць свае аўтамабілі.

З 12 па 16 верасня ў сувязі з правядзеннем рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012» па вуліцах горада Горкі (Магілёўская вобласць) абмяжуюць рух транспарту.

У гэтыя дні рух транспарту па вул. Якубоўскага ад вул. Вакзальнай да вул. Бруцэра-Ерафееўская будзе закрыты, бо тут разгорнуцца гандлёвыя шэрагі і канцэртныя пляцоўкі. Абмяжуюць рух па вуліцах Вакзальная, Бруцэра-Ерафееўская, Савецкая, Леніна, Куйбышава, праспекце Інтэрнацыянальным.

Тут будзе дазволены праезд толькі для грамадскага і акрэдытаванага транспарту.

Усе госці змогуць пакінуць асабістыя аўтамабілі на ахоўных стаянках на асноўных ўездах у горад, а да месца святкаванняў дабрацца грамадскім транспартам.

Жыхарам Горак Дзяржаўтаінспекцыя таксама не рэкамендуюць выкарыстоўваць свае аўтамабілі.

«Усе гэтыя меры робяцца для таго, каб разгрузіць вуліцы горада на час свята, так як для пасажыраў будуць арганізаваны дадатковыя маршруты грамадскага транспарту», — растлумачылі спецыялісты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула