БЕЛ Ł РУС

Samsung пачынае праект «Смак беларускiх здымкаў»

6.09.2012 / 18:52

Яго мэта — паспрыяць папулярызацыі роднай мовы сярод мінчукоў.

6 верасня кампанія Samsung прэзентавала ў сталічным Доме Масквы праект «Смак беларускiх здымкаў», мэта якога — паспрыяць папулярызацыі роднай мовы сярод мінчукоў.

З дапамогай новых фотакамер Samsung NX журналісты і блогеры мелі магчымасць стаць аўтарамі плакатаў, якія неўзабаве ўпрыгожаць вуліцы Мінска і дапамогуць справе папулярызацыі роднай мовы сярод сталічных жыхароў.

Здымкі для сацыяльнага плаката можна было зрабіць з дапамогай кансультантаў у трох фотазонах: «Смак беларускай мовы (расліны)», «Прыгажосць беларускай мовы (людзі)», «Багацце беларускай мовы (жывёлы)».
Удзельнікі прэзентацыі таксама аднымі з першых мелі магчымасць выпрабаваць карысныя функцыі новага пакалення smart-камер Samsung серыі NX з Wi-Fi.

Ініцыятыва Samsung стала працягам аднайменнага леташняга праекта, рэалізаванага адным з аператараў вонкавай рэкламы ў Мінску — кампаніяй «Белзнешрэклама».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула