БЕЛ Ł РУС

Беларуска Кацярына Бурая перамагла на конкурсе прыгажосці Міss Supranational-2012 у Варшаве

15.09.2012 / 1:52

nn.by

дадалося відэа ўзнагароджання

Фінал конкурсу прайшоў вечарам 14 верасня.

Беларуска Кацярына Бурая 14 верасня стала пераможцай міжнароднага конкурсу прыгажосці Міss Supranational-2012, які прайшоў у Варшаве,
паведамляе Тэлеграф

Другое месца ў прадстаўнічкі Тайланда Нантхаван Ванасутха з Тайланда, трэцяе - у Міхаэлы Дыглавай з Чэхіі.

Беларускія СМІ рэкламуюць конкурс прыгажосці, як адзін з самых прэстыжных у свеце, што ўваходзіць у Топ-3, але польскія СМІ увагі конкурсу не надалі.

***

Як паведамляла NN.BY раней, Кацярына Бурая нарадзілася ў Бабруйску. МДЛУ па спецыяльнасці «Міжкультурныя адносіны ў сферы турызму» скончыла сёлета. У 2008 годзе стала фіналісткай конкурсу «Міс Беларусь». Любіць творчасць Маркеса, захапляецца спортам, нядаўна пачала займацца боксам.

Конкурс Miss Supranational доўгі час праводзіўся выключна ў Лацінскай Амерыцы, аднак з 2009 года перамясціўся ў Еўропу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула