БЕЛ Ł РУС

На будоўлі Мінска запрашаюць 500 рабочых з КНДР, першыя 30 прыедуць на гэтым тыдні

25.09.2012 / 13:1

Гмахі ў цэнтры Пхеньяна будуюць без будаўнічых кранаў. У краіне пераважае ручная праца вайсковых будаўнікоў. На фота: разбор старога будынка.

У Мінску дэфіцыт кадраў на будаўнічых аб’ектах папаўняецца за кошт студэнтаў, спецыялістаў з рэгіёнаў і іншых краін; рэалізуецца спецыяльная праграма, якая ўжо дала станоўчы вынік.

Па выніках 9 месяцаў 2012 года на будпляцоўкі прыцягнута каля 2 тыс. чалавек за кошт розных рэсурсаў.

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар ДВА «Мінскбуд» Мікалай Мілашэўскі на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.

Ён адзначыў, што інвестыцыйная праграма па будаўніцтве вельмі напружаная, а леташні адток кадраў у 3 тыс. чалавек адбіваецца да гэтага часу.

Усяго на аб’ектах ДВА «Мінскбуд» з улікам прыцягнутых спецыялістаў сёння працуюць больш за 17,2 тыс. чалавек.

Шэрагі сталічных будаўнікоў папоўніліся як за кошт моладзі, так і за кошт працоўных мігрантаў.

На сталічныя аб’екты прыцягнуты 13 бударганізацый з іншых рэгіёнаў Беларусі, ёсць дамоўленасць яшчэ з 11. Дапамогуць мінчанам і замежныя спецыялісты. «У нас ужо працуюць 10 спецыялістаў з Узбекістана, будзем прыцягваць яшчэ, — адзначыў М. Мілашэўскі. —

У стадыі заключэння дагаворныя абавязацельствы з Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай. Плануем, што першыя 30 будаўнікоў з гэтай краіны прыйдуць на мінскія будоўлі ўжо на гэтым тыдні».

Усяго ў сталіцу могуць прыехаць да 500 карэйскіх будаўнікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула