БЕЛ Ł РУС

У Столінскім раёне восем чалавек згубіліся ў журавінах

26.09.2012 / 15:40

У Столінскім раёне менш чым за дзве гадзіны знойдзена восем мясцовых жыхароў, якія заблудзілі ў лесе падчас збору журавін.

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, 25 верасня ў 18.54 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Столінскага райаддзела па НЗ па мабільным тэлефоне пазваніла адна з заблудных.

У раён мяркуемага месцазнаходжання заблудных выехалі супрацоўнікі міліцыі і ляснік Кашара-Альманскага лясніцтва. Яны падавалі гукавыя сігналы аўтамабіляў і запусцілі сігнальную ракету.

З адным з заблудных падтрымлівалася пастаянная сувязь па мабільным тэлефоне.

У 20.50 групу знайшоў ляснік, а праз менш чым гадзіну брыгада хуткай медыцынскай дапамогі ўжо агледзела адну з заблудных — 62-гадовую пенсіянерку, у якой узняўся артэрыяльны ціск. Жанчыне аказана медыцынская дапамога на месцы. У шпіталізацыі яна не мела патрэбы. Астатнім медыцынская дапамога не спатрэбілася.

Усе заблукалыяў лесе — жыхары вёскі Альманы. Паводле іх слоў, раніцай 25 верасня яны адправіліся збіраць журавіны на балота ў лесе, што недалёка ад вёскі.
Спачатку самастойна спрабавалі выйсці з лесу, па дапамогу звярнуліся пасля таго, як стала цямнець.

Каардынацыю пошукаў ажыццяўляў цэнт аператыўнага ўпраўлення Столінскага РАНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула