БЕЛ Ł РУС

У каго, акрамя Колі Лукашэнкі, ёсць залатая зброя?

2.10.2012 / 10:13

Нядаўна свет абляцела фота з пазалочаным аўтаматам Калашнікава, што належаў лідару мексіканскага наркакартэля «Супраціў» Раміра Посасу Гансалесу, арыштаванаму ў Мехіка.

«Салiдарнасць» згадала, хто яшчэ быў заўважаны з каштоўнай зброяй.

Залатая зброя захоўвалася ў Садама Хусэйна, чый канец быў бясслаўны і прыніжальны. Цэлая калекцыя аўтаматаў, пісталетаў, гранатамётаў з чыстага золата і срэбра.

Бавіўся залатымі «цацкамі» і старэйшы сын дыктатара — крыважэрны садыст Удэй Садам Хусэйн аль-Цікрыці. Нават постары да фільма «Двайнік д’ябла» (знятага паводле біяграфіі Латыфа Ях’і — двайніка сына былога прэзідэнта Ірака) аўтары зрабілі залатымі.

Зрэшты, не толькі Удэй размахваў залатым пісталетам. У стужцы «Дыктатар», якая так і не з’явілася ў беларускім пракаце, паўночнаафрыканскі тыран Аладын (сын, якому ад тырана-бацькі дасталася ўлада і багатая нафтай краіна), не толькі сядзіць на пазалочаным троне і раздорвае зорным палюбоўніцам каштоўнасці, але і дэманструе сваю залатую зброю. У фільме, іранічна прысвечаным «светлай памяці Кім Чэн Іра», выкарыстаны зборны вобраз усіх дыктатараў свету.

Вось яшчэ адзін знакаміты здымак: паўстанцы дэманструюць залаты пісталет, які належаў нябожчыку Муамару Кадафі.

А вось прэзідэнт Чачні Рамзан Кадыраў. Таксама са сваёй залатой зброяй.

І, нарэшце, падарунак Дзмітрыя Мядзведзева сыну кіраўніка Беларусі Колю Лукашэнку, зроблены некалькі гадоў таму. Мяркуючы па тым, што Мікалай са зброяй «свяціўся» і пасля, хлопчык цацкай застаўся задаволены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула