БЕЛ Ł РУС

«Мотавела» прадставіла 30 мадэляў веласіпедаў калекцыі наступнага года

6.10.2012 / 11:17

Ёсць і класічныя дарожныя, і горныя, і шасейныя, і гарадскія мадэлі.

5 кастрычніка ў культурна-спартыўным комплексе "Мінск-Арэна" адбылася прэзентацыя калекцыі веласіпедаў AIST 2013 года.

Калекцыя складаецца з трыццаці мадэляў у розных катэгорыях: класічны дарожны, горны, шасэйны і гарадскі.
Усе мадыфікацыі адрозніваюцца сучасным дызайнам і збалансаванай камплектацыяй.

У прэзентацыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства гандлю, прадпрыемстваў Белкаапсаюза, Мінгарвыканкама, спецыялізаванай розніцы.

Веласіпеды AIST — прадукцыя мінскага ААТ "Мотавела", аднаго з вядучых вытворцаў вела- і мотатэхнікі на тэрыторыі СНД.

Гісторыя веласіпеднай маркі AIST, якая аб'яднала за 65 гадоў не адно пакаленне аматараў веласіпедаў, вядзе адлік з 1948 года.
Сёння AIST актыўна ўдзельнічае ў розных сацыяльных праектах, з'яўляецца афіцыйным партнёрам чэмпіянату свету 2013 года па веласіпедным спорце на трэку, які пройдзе ў Мінску, тэхнічным партнёрам нацыянальнай зборнай Беларусі па веласпорце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула