БЕЛ Ł РУС

Суд вызваліў адну ўдзельніцу Pussy Riot, астатнім прысуд пакінулі без зменаў

10.10.2012 / 13:52

Суд змяніў пакаранне адной з удзельніц панк-гурту Pussy Riot Кацярыне Самуцэвіч на ўмоўнае. Яе вызвалілі ў зале суда. Прысуд астатнім удзельніцам групы, асуджаным за хуліганства на два гады, застаўся без змен.

На разглядзе скаргі на прысуд Pussy Riot асуджаныя ўдзельніцы гурту — Марыя Алёхіна, Надзея Талаконнікава і Кацярына Самуцэвіч — заявілі, што не хацелі абразіць вернікаў сваім антыпуцінскім «панк-малебнам». Як патлумачыла Алёхіна, іх пратэст быў супраць «зрошчвання царкоўных і палітычных элітаў».

«Мы сядзім за палітычныя перакананні. Я паўтараю гэта ў 50 раз, але трошкі дзіўна, што нас не чуюць», — заявіла яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула