БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах у возеры знайшлі Fiat

22.10.2012 / 17:10

Прахожы, які раніцай 22 кастрычніка выгульваў сабаку, пабачыў у возеры дах затанулага аўтамабіля. Ён патэлефанаваў у міліцыю. Адтуль ужо звярнуліся да ратавальнікаў, паведамілі ў МНС.

— Званок паступіў каля 09:20, — удакладнілі ратавальнікі. — Патрабавалася дапамога, каб даставаць Fiat Tipo з возера Жлобінскае.

Машына знаходзілася за чатыры метры ад берага на глыбіні ў адзін метр.

Fiat падлавілі тросам і выцягнулі з вады. У салоне машыны нікога не выяўлена.
На траве бачны толькі цёмны след, які цягнуўся да возера. Абставіны інцыдэнту высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула