«Падпісалі — трэба выконваць»: Расія чакае ад Беларусі пастаўкі 6 мільёнаў тон нафтапрадуктаў
Пра гэта заявіў пасол РФ Сурыкаў.
Расія чакае ад Беларусі пастаўкі да канца 2012 года каля 6 мільёнаў тон нафтапрадуктаў, вырабленых з расійскай нафты, якія беларускі бок абавязаўся паставіць згодна з падпісаным балансам
«Расійскі бок сёлета ішоў у графіку паставак нафты, нафтапрадуктаў — адгрузкі за 9 месяцаў нават пераўзышлі зацверджаны баланс.
Але ж пастаўкі нафтапрадуктаў у зваротным кірунку з Беларусі ў Расію не ажыццявіліся. І рынак расійскі агаліўся, і цэны пачалі рухацца наперад. Каля шасці мільёнаў тон павінна было вярнуцца з беларускай вытворчасці на расійскі рынак, а вярнулася, паводле звестак беларускай статыстыкі, па выніках 6 месяцаў — 98,7 тысячы тон», —сказаў А.Сурыкаў.
«Усе лічбы балансу зафіксаваныя і падпісаныя — трэба выконваць», — дадаў пасол.
Расійскі бок можа выкарыстаць факт недапаставак бензіну і дызпаліва згодна з балансам для ціску на Беларусь у пытанні рэгулявання паставак растваральнікаў.
Масква абвінаваціла Беларусь у пастаўках нафты і нафтапрадуктаў на экспарт пад выглядам растваральнікаў у абыход расійска-беларускага пагаднення аб пастаўках нафты.Расійскі ўрад дабіваецца ад Беларусі згоды на тое, каб пастаўкі растваральнікаў таксама падпадалі пад экспартныя мыты. Дагэтуль яны не падпадалі — падобна, маскоўскі бок проста выпусціў гэта з-пад увагі падчас перамоваў па нафце ў 2011 годзе.
Беларусь цалкам залежыць ад Расіі ў энэрганосьбітах.Яна адзіная ў Еўропе краіна, якая залежыць на 90% ад вуглевадародаў, што імпартуюцца з адной замежнай краіны.