БЕЛ Ł РУС

«Трымайце ралеты зачыненымі, гэта можа быць падманлівае зацішша». Магутны ўраган ідзе па ўсходнім узбярэжжы ЗША

29.10.2012 / 21:8

+ фотарэпартаж

Губернатар штата Нью-Ёрк Эндру Куома паведаміў, што з-за набліжэння урагану «Сэндзі» закрыюць два ключавыя тунэлі горада.

Магутныя хвалі ўдарылі па Саўтгэмптану, што ў штаце Нью-Ёрк.

Магутныя хвалі ўдарылі па Саўтгэмптану, што ў штаце Нью-Ёрк

Коні-Айленд, Бруклін.

Кэйп-Мэй, Нью-Джэрсі.

Атлантык-Сіці (Нью-Джэрсі) затапіла

У Масачусэтсе пакуль усё спакойна.

Норфалк (Віржынія) пад вадой.

Нью-Ёрк рыхтуецца.

Раён Нью-Ёрка Квінс у чаканні.

Па словах Куома, з-за пагрозы затаплення будуць часова зачыненыя тунэль Холанд, які злучае Манхэтэн і Нью-Джэрсі, і тунэль Х’ю Кэры, вядомы як тунэль Бруклін — Бэтэры. На дадзены момант праезд па асноўных мастах Нью-Ёрка застаецца адкрытым.

Чакаецца, што стыхія ударыць па ўсходнім ўзбярэжжы ЗША раніцай у аўторак. Ахвярамі ўрагану «Сэндзі» у краінах Карыбскага басейна ўжо сталі каля 60 чалавек.

Пры ветры, што дасягае хуткасці 120 км у гадзіну, гэты ўраган, які таксама ахрысцілі «Франкенштормам», можа выклікаць у прыбярэжных раёнах небяспечную паводку.

Эндру Куома рассылае праз сайт мікраблогаў Twitter парады насельніцтву:

«Трымайце шторы і жалюзі зачыненымі. Не губляйце пільнасць пры часовым зацішшы, гэта можа быць цэнтр урагану».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула