БЕЛ Ł РУС

Колькасць ахвяр урагану «Сэндзі» ў ЗША ўжо больш за 90 чалавек

2.11.2012 / 9:46

Колькасць ахвяр урагану «Сэндзі», які абрынуўся на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША у ноч на аўторак, ужо больш за 90 чалавек і працягвае расці.

Толькі ў Нью-Ёрку 38 загінулых, многія да гэтага часу лічацца зніклымі без вестак.

Каля 4,5 млн чалавек у 12 штатах на ўсходзе краіны застаюцца без электрычнасці, паліва ў населеныя пункты дастаўляецца з перабоямі. Нацыянальная гвардыя размеркавала больш за мільён пайка і бутэлек з пітной вадой жыхарам Нью-Ёрка.

У краінах Карыбскага басейна ахвярамі ўрагану «Сэндзі» сталі 69 чалавек.

Паводле ацэнкі кампаніі Eqecat, шкода, прычыненая ўраганам «Сэндзі», складае 50 млрд даляраў, што ў два разы вышэй папярэдняй ацэнкі.

Павольнае аднаўленне

У Нью-Ёрку метро зноў запрацавала ў чацвер, аднак далёка не на ўсіх станцыях. У некаторых з іх да гэтага часу захоўваецца высокі ўзровень вады.

У цягніках, метро і аўтобусах часова адменена плата за праезд.

Многія з заправачных станцый у Нью-Ёрку, а таксама штаце Нью-Джэрсі, зачыненыя, на іншых назіраюцца вялікія чэргі, у якіх часам успыхваюць бойкі.

Улады дазваляюць ўезд у Манхэтэн толькі аўтамабілям, у якіх знаходзяцца трое і больш пасажыраў.

Чыгуначная кампанія Amtrak плануе пусціць цягнікі на ўсходнім узбярэжжы ў пятніцу.

Раней пасля двухдзённага перапынку зноў адкрылася Нью-Ёркская фондавая біржа і біржа Nasdaq, праўда, іх працу забяспечваюць электрагенератар.

Яшчэ ў сераду пачалі прымаць самалёты нью-ёркскія аэрапорты "Ньюарк" і аэрапорт імя Кэнэдзі. Аднак там па-ранейшаму чакаюцца вялікія затрымкі, паколькі раней было адменена каля 20 тыс. рэйсаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула