БЕЛ Ł РУС

Упраўленне МНС Віцебска: Мы пра выбух ля КДБ нічога не ведаем

12.11.2012 / 09:39

Афіцыйнай інфармацыі аб начным здарэнні ля будынка КДБ у Віцебску пакуль няма.

Мы нікуды не ездзілі і нічога паведаміць вам не можам. Звяртайцеся ў КДБ», — паведамлілі карэспандэнту Еўрарадыё ў абласным упраўленні МНС па Віцебскай вобласці.

У КДБ інфармацыю аб выбуху таксама не падцвярджаюць.

Паведамленні аб здарэнні з’явілася ўначы ў сацыяльных сетках. Жыхары Віцебска паведамляюць, што частка будынка па адрасе Савецкая, 18, які займаюць спецслужбы, агароджаная.

Ёсць інфармацыя і аб затрыманых. Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў паведамляе, што затрыманыя знаходзяцца ля таго ж будынка КДБ. Іх трымаюць поста на вуліцы, тварам да будынку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула