Здарэнні1111

У Віцебску выбух каля будынка КДБ? Затрымліваюць хлопцаў у капюшонах

Першыя звесткі пра гэта з'явіліся ў сацыяльных сетках каля 2-й гадзіны ночы.

Людзі паведамлялі, што каля будынка КДБ адбыўся выбух, і што затрымліваюць мінакоў-хлопцаў у чорных куртках з капюшонамі.

Прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэта ў Віцебску Павал Левінаў каля 3.40 раніцы пабачыў каля будынка абласной управы КДБ па вуліцы Савецкай наступную карціну:

«Затрыманыя стаяць тварам да цэнтральнага ўваходу. Справа, каля правага крыла будынка, нацягнуты абмежавальныя стужкі.
На пад’ездзе да КДБ стаіць службовы аўтобус, у вокнах гарыць святло. Перад будынкам — некалькі чалавек у цывільным, тэрыторыю ахоўваюць некалькі міліцыянтаў ў форме».

Відавочных пашкоджаньняў будынка праваабаронца не заўважыў. Але вырашыў пацікавіцца ў райаддзеле міліцыі, што вядома пра здарэнне каля КДБ і ці былі затрыманыя.

«Дзяжурны па Кастрычнцкім РАУС адмовіўся пацвердзіць ці абвергнуць інфармацыю пра якое б то ні было здарэнне.
Ён сказаў, што не ўпаўнаважаны нешта паведамляць, накіраваў мяне ў прэс-службу МУС Віцебскага аблвыканкама. Адмовіўся паведаміць, ці былі затрыманыя і які іх лёс», — паведаміў Левінаў.

Рэакцыя сеціва

Avis De Miranda: «Адурэць! У Віцебску нешта выбухнула каля КДБ. падрабязнасцяў не ведаю. Толькі што брат вярнуўся дадому — яго сябра павязалі, бо быў у капюшоне. Усіх хлопцаў, якія ў чорнай куртцы з капюшонам, усіх у міліцыю забіраюць зараз. У цэнтры горада нейкі кіпіш, патрулі ходзяць».

Avis De Miranda: «Цяпер толькі ў адным раённым аддзяленні міліцыі ў актавай зале чалавек 50 сядзіць. Усе з капюшонамі».

Nadejda Belskaya: «Зноў правакацыя?»

Натальля Радзіна: «Патэлефанавала ў віцебскі КДБ а 4-й раніцы. Адказалі «Без каментароў».

Vadim Shmygov: «Гэта значыць, Канавалаў-Кавалёў забітыя, а выбухі ў Віцебску працягваюцца? Ок».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць