БЕЛ Ł РУС

Рапота: Спрэчка аб нафтавых пошлінах — не самае складанае ў адносінах Беларусі і Расіі

16.11.2012 / 11:1

Беларусь і Расія ў спрэчцы аб нафтавых пошлінах разбяруцца самастойна. Такое меркаванне выказаў журналістам дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота 16 лістапада ў Мінску.

«Я ўпэўнены, калі спрэчка існуе, то гэта не самае складанае ў нашых адносінах, бакі разбяруцца самі», — сказаў ён.

Пры гэтым Рапота адзначыў, што не ўдзельнічае ў гэтай спрэчцы. «Таму нічога сказаць не магу», — адзначыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.

Як паведамлялася раней, расійскі бок лічыць, што страты бюджэту РФ ад беларускага «растваральнага» бізнесу могуць складаць ад 1,5 да 2,5 млрд. долараў. Між тым, Беларусь адхіляе прэтэнзіі Расіі, якая разлічвае на выплату нафтавых пошлін за экспарт нафтапрадуктаў у сувязі з «растваральным» бізнесам. 15 лістапада на брыфінгу па выніках 7-га пленарнага пасяджэння Кансультацыйнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце міністраў Беларусі кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч заявіў: «Што да міфічных мільярдаў, то мы нічога не парушалі. Папракаць нас у тым, што мы штосьці недаплацілі, — гэта некампетэнтнасць тых, хто аб гэтым заяўляе. Мы працуем карэктна, выконваем усе абавязацельствы, і калі штосьці і не ўрэгулявана, то гэта не значыць, што трэба нас папракаць і лічыць нібыта ўпушчаныя выгады».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула