БЕЛ Ł РУС

Бізнэсмэн Атрошчанка спыняе выхад тыднёвіка «Обозреватель»

16.11.2012 / 18:12

СМ

З эканамічных меркаванняў.

Як паведамілі ў рэдакцыі выдання, рашэнне спыніць выпуск газеты прыняў яе заснавальнік, бізнэсмэн Сяргей Атрошчанка, з эканамічных меркаванняў. Газета будзе выдавацца да канца года, каб выканаць свае абавязкі перад падпісчыкамі.

Гэта ўжо не першая спроба бізнэсмэна спыніць выхад «Обозревателя». У верасні 2009 года Атрошчанка абвясціў СМІ пра сваё рашэнне зачыніць штотыднёвік. «1 студзеня 2010 года „Обозреватель“ прыпыняе выхад», — заяўляў тады бізнэсмэн. Тым не менш, газета працягнула выхад.

Першы нумар штотыднёвіка «Обозреватель» выйшаў 23 жніўня 2002 года. Заснавальнік газеты — Сяргей Атрошчанка, беларускі бізнэсовец, заснавальнік кампаніі па выпуску бялізны і трыкатажу Serge, паведамляе БелаПАН.

* * *

Да 2001 Атрошчанка валодаў газетай «Свободные новости», аднак пасля запатрабаваў кардынальна змяніць палітыку выдання — цалкам падтрымліваць Лукашэнку, агітаваць за аднаўленне СССР. Калі журналісты адмовіліся, увесь калектыў на чале з рэдактарам Аляксандрам Уліцёнкам быў звольнены. Выгнаныя заснавалі сённяшнюю «Свободные новости плюс».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула