БЕЛ Ł РУС

Расія выкручвае рукі: дасць толькі 18 мільёнаў тон нафты

20.11.2012 / 12:56

Беларусь пакуль не змагла дамовіцца наконт паставак нафты ў 2013 г.

Беларусь прасіла 23 мільёны тон. Расія дае 18.

«У Маскве 19–20 лістапада знаходзілася ўрадавая дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм’ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам, якая вяла перамовы аб нафтавым балансе на 2013 год.

Прадстаўнікі расійскай адміністрацыі абверглі раней зробленыя Сямашкам заявы пра аб’ёмы імпарту на 2013 год і перадалі яму прапановы, у якіх аб’ём імпарту паказваецца ў памеры 18 млн тон нафты», — паведаміла Інтэрфаксу крыніца ва ўладных колах Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула