Лісты з Поўначы
Працяг. Пачатак у № 42, 43.
Плохую лошадь со двора не сгонишь,
Но тот, кто хочет знать другую гладь,
Тот скажет: чтоб не сгнить в затоне,
Страну родную нужно покидать.
С.Ясенін, «Пісьмо дзеду»
Толькі што прыехаў аптэкар зь Менску. Кажуць, бальшавікі больш за месяц не пратрымаюцца.
Тэфі (Н.А.Лахвіцкая), «Зь дзёньнікаў ненапісаных»
Ліст чацьверты. Лягер
Мілая, вось і год мінуўся з часу, як я зьехаў. Сёньня 20 верасьня, каторы дзень ілье дождж, ні ў грыбы-ягады пайсьці, ні на горы падняцца нельга, і хочацца скукобіцца, ужаліцца самому сабе на страчаны час, адзіноту... але, але ты ведаеш, як я ненавіджу тоску а-ля рюс; ува мне бунтуе ген вітальнасьці, таму ў любой сытуацыі, у самых неспрыяльных для духу і цела абставінах я вышукваю пазытыўныя аб’екты матэрыяльнага і нематэрыяльнага сьвету і высмоктваю, вылушчваю, вылізваю зь іх, калі на тое пайшло, энэргію жыцьця, такую неабходную мне для перастварэньня яе ў энэргію слова.
Днямі я пахаваў Лені, перажыўшы незвычайны энэргетычны катарсыс: быццам бы мне зрабілі пераліваньне крыві, так я аджыў. Бо я хаваў жанчыну, якая ў поўным розуме пражыла 101 год, перажыла ХХ стагодзьдзе і 11 верасьня ўбачыла катастрафічны ўдар па амэрыканізьме як modus’e vivendi. Лені Рыфэншталь — варты прыклад жыцьця напоўніцу.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Заканчэньне будзе.
Славамір Адамовіч