БЕЛ Ł РУС

Дабрачынны канцэрт Кулінковіча

12.12.2003 / 13:0

Nashaniva.com

21 сьнежня «Нэйра Дзюбель» зь сябрамі ладзіць дабрачынную акцыю. Сродкі пойдуць на падарункі дзецям зь бедных сем’яў.

Клюб «NC» (вул.Кастрычніцкая, 17) задарма дае пляцоўку. Прафсаюз супрацоўнікаў «Камунаркі» — цукеркі па сабекошце. «Белпошта» дапаможа з адрасамі дзяцей, якія пісалі лісты Дзеду Марозу й прасілі даслаць хоць бы шакалядку.

«Ніякіх рахункаў заводзіць ня будзем. Атрымаем прыбытак з канцэрту — адразу ж адашлём па адпаведных адрасах, а мо нават і прывязём самі. Галоўнае — да Новага году ўправіцца, — гаворыць Аляксандар. — Калі мая ініцыятыва выкліча хоць некалькі дзіцячых усьмешак, паміраць буду з чыстым сумленьнем».

Удзел у акцыі возьме, акром «Нэйра Дзюбелю», Аляксандар Памідораў — у яго якраз 21-га дзень народзінаў, а таксама «ZET» і некалькі маладых гуртоў. Цэны на квіткі будуць замалыя, як для нагоды: 8—10 тыс. руб.

Сяргей Будкін

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула