Литература1111

Сямён Печанко. Прагулка па бацькавым лесе

Кожнае наведванне бацькоўскага хутара нагадвае мне падарожжа ў часе.

Мой бацька вырас на невялікім хутары Баркаўшчына, схаваным сярод лесу на Стаўпеччыне. Дзед мой паходзіў з дробнай шляхты, у свой час арандаваў каля хутара вадзяны млын. Зусім побач праходзіла савецка-польская мяжа. Жыццё на памежжы было багатае на гісторыі. Нават тады, калі мяжа тая знікла…

Тата вырас сярод лесу. Лес даваў прытулак, дапамагаў выжываць. Усё дзяцінства ён з іншымі дзецьмі збіраў грыбы-ягады, вазіў іх на продаж у Мінск, на Чэрвеньскі рынак. Няма ўжо таты, а рынак пераехаў у іншае месца.

На днях я выбраўся на хутар. Бываю там не так часта, як хацелася б. Кожны раз, калі іду па лясных дарогах, прыгадваю бацькавы гісторыі пра гэтыя мясціны.

Па гэтых дарогах бацька ездзіў на ровары з дзясятак кіламетраў у Негарэлае па хлеб. Яго найперш прадавалі работнікам чыгункі, рэшту пакідалі вяскоўцам. Часам даводзілася ехаць дамоў з пустой торбачкай.

У такой самай торбе мая цётка прыносіла з калгасу заробленае за працадні зерне аўсу. Паўторбы за месяц нявольніцкай працы.

Але былі дні, калі мае дзед і бабуля пяклі свой хлеб. Бацька пра гэта мог расказваць гадзінамі. Пра пакладзены на под кляновы ліст, пра духмяную і гарачую скарынку. У такія моманты мне здавалася, што я адчуваю пах таго хлеба…

Школьнікам і студэнтам я шматкроць чуў гісторыі пра бацькаў хутар. І часцей за ўсё гэта здаралася ў лесе, куды мы хадзілі па ягады, каб зарабіць лішнюю капейчыну. Настаўніцкіх заробкаў бацькоў вечна не хапала. Гэта быў іншы лес, але хадзілі ў яго мы з той самай мэтай.

Гэтым разам я выбраўся на бацькаў хутар проста так. Наведаць сямейныя могілкі, дзе амаль на ўсіх помніках выбіта наша прозвішча. Адпачыць і назбіраць трошкі ягадаў для сына. Пачастунак з радзімы ягоных продкаў па бацьку.

Майго сына завуць Сямён. Як і мяне, як майго бацьку і майго дзеда.

Спадзяюся, што ні мне, ні яму больш не давядзецца бавіць час у лесе дзеля выжывання. І ўспаміны пра лясныя падарожжы застанууца толькі самыя прыемныя.

Комментарии11

Очередей на границе теперь не будет? Чего ждать от открытия «Брузгов» и «Берестовицы»9

Очередей на границе теперь не будет? Чего ждать от открытия «Брузгов» и «Берестовицы»

Все новости →
Все новости

«Нью Гленн» отправился к Марсу. Blue Origin Джеффа Безоса успешно запустила ракету со спутниками НАСА

В Швеции резко возросло количество сексуально зависимых людей. Все началось с публикации книги3

«Место ранее не проверялось». Район, где нашли погибшего Максима Зеньковича, сначала проигнорировали13

Украина впервые официально применила ракеты «Фламинго»13

В Витебске хотят продать через аукцион часть железнодорожного вокзала2

Девушка из Эквадора удивилась «белорусским технологиям» при сушке посуды8

В российской Госдуме выяснили, что Чебурашка был евреем17

«Лукашенко-стайл». Генпрокурор Польши вышел публично порубить дрова и дал повод для насмешек9

В минских жилых домах установят еще 20 тысяч видеокамер4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Очередей на границе теперь не будет? Чего ждать от открытия «Брузгов» и «Берестовицы»9

Очередей на границе теперь не будет? Чего ждать от открытия «Брузгов» и «Берестовицы»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць