Литература1010

Дмитрий Дашкевич. Удодная история

Спыніўся я ў пераходзе ля чаргі з кветкамі. Групоўка на падпітку выбірала ружы. У кожнага па пляшчы піва ў руцэ. Выбіраць кветкі з мабілаю ў адной і бутэлькаю ў другой руцэ — цяжка. Законна ў аднаго зь іх бутэлька высьлізвае і паўлітра аб мармур у друзачкі. Усе азіраюцца, смурод стаіць прыўкрасны. Прадавачка ж, дзябёлая кабета гадоў сарака пяці, закручвае букет руж і кажа хлопцам: «Ну нічо, можна і пагуляць — жыцьцё кароткае!» Адзін зь іх: «Канечне, гульнуць заўсёды трэба!»

Нельга было не далучыцца да такой гаворкі, і я ўлез-такі. «Дык а колькі гуляць жа можна? — зьвярнуўся я да аднаго, — гэта ў 20 гуляць яшчэ па прыколе, але ў 30 трэба ўжо пра іншыя рэчы думаць».

«Пра якія ж?» — абурыўся суразмоўца.

«Ну хаця б пра сям’ю», — адказаў я, мяркуючы распачаць дыскусію на маральна-духовую тэматыку.

Аднак суразмоўца зь нечаканага боку нечакана мяне абламаў: «Вось ты, — зьвярнуўся ён да мяне нахабна, — галасаваў за гэтага ўдода, і тут цяпер мне нешта ўціраеш?!»

Першы раз у жыцьці я апынуўся ў найжахлівейшай сітуацыі — мусіў камусьці даказваць, што за ўдода я не галасаваў.

«Дык ні разу я не галасаваў за яго!» — абурыўся я, маючыся падлічыць колькасьць год праведзеных у зоне за тое, што не аддаваў свой голас за ўдода.

Але трыццацігопнік слухаць мяне і не зьбіраўся: «Ну, расказвай нам цяпер, што не галасаваў! Галасаваў дакладна, а нам тут пляцеш цяпер!»

Да таварыша падцягнуліся яшчэ двое — групоўка з трох чалавек атачыла мяне з усіх бакоў. Непрыемнае адчуваньне пракацілася зьверху ўніз. «Зара як надаюць па пысе за тое, што за ўдода галасаваў — і думай потым як апраўдвацца перад жонкаю за засіненую морду».

«Паслухай мяне, а ты не думаў, што ўдод — костка ад косткі нашага народа? Усе ж спакойна ходзяць, п’янствуюць і толькі на кухнях удода праклінаюць», — паспрабаваў я хоць нейкім бокам павярнуць дыскусію да ўнутраных духовых прычынаў жыцьця. Няхай гэтым разам і не асобна ўзятага чалавека, а цэлай супольнасьці. 

«Як прыемна чуць, што чалавек на роднай мове размаўляе! — заплятаючыся, выдаў той, што справа. - Маладзец! А вось я, хоць на беларускай мове школу скончыў, не размаўляю…»

«Ну не расстройвайся, у цябе ўсё наперадзе», — з усьмешкаю супакоіў я і падумаў: «Ад сечы сёньня пранесла».

«Маладзец!» — пацьвердзіў ён яшчэ раз і працягнуў мне руку, якую я і паціснуў. 

Разьвіталіся мірна і зычліва. Хаця, канечне, калі б начысьцілі мне пысу за тое, што я нібы ўдодавец — гэта быў бы яшчэ той нумар.

Прыйшоў дахаты і прачытаў зь Вікіпэдыі: «Паводле беларускага мiфу, удод быў некалi царом птушак. Але яму захацелася стаць птушыным богам. За такое зухвальства Бог пакараў яго, сказаўшы: «Не быць табе богам, быць табе сьмярдзючым удодам». Ад колішняга царскага ўбору заўстаўся ва ўдода толькі чуб — напамінак пра карону».

«Не, — падумаў я, — каб атрымаць па пысе за тое, што галасаваў за ўдода, калі ты за яго не галасаваў — гэта верх мастацтва!»

Але, дзякуй Богу за матчыну мову — пранесла!

Комментарии10

Сейчас читают

Цены на топливо повышаются на 4 копейки, а через неделю еще на три

Цены на топливо повышаются на 4 копейки, а через неделю еще на три

Все новости →
Все новости

Литовские перевозчики рассказали, будут ли они теперь ездить через Беларусь3

Пентагон готовит «решительный удар» по Ирану, который включает высадку войск4

Трамп рассказал про 10 танкеров с нефтью, которые Иран подарил США6

Экс-сотрудник ГУБОПиК попал за решетку в один отряд с политическими. Бывшие политзаключенные рассказали о нем6

Арестован 75‑летний Дмитрий Санько — ветеран-издатель6

Над Мозырем и Могилевом заметили необычные облака, похожие на НЛО ФОТОФАКТ2

Россияне задумались о переезде в Беларусь. Почему для них здесь так медом намазано?25

Импорт авто частниками растет, а у дилеров — падение продаж. Поэтому дилеры хотят, чтобы было, как в России1

Впервые все члены НАТО достигли 2% ВВП на оборону9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цены на топливо повышаются на 4 копейки, а через неделю еще на три

Цены на топливо повышаются на 4 копейки, а через неделю еще на три

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць