Литература44

Лингвистический боевик Виктора Мартиновича «Мова» появился в продаже

На аўтограф-сесію аўтар запрашае 10 верасня ў кнігарню «Логвінаў» (пр.Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.

«Мінск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надыйшла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотнай асалоды, шопінг-рэлігіі і cold sex’у.

Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра.

Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайская мафіяй пад кіраўніцтвам таямнічай Цёткі.

Разам яны спрабуюць зламаць сістэму, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, каханне і спажыванне, вернасць і здрада памяняліся месцамі.

Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распычынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка», — гаворыцца ў анатацыі.

Думкамі пра новы раман Віктар Марціновіч падзяліўся з карэспандэнтам «Нашай Нівы».

«Наша Ніва»: Як нарадзілася «Мова»?

Віктар Марціновіч: Ідэя нарадзілася з пераасэнсавання аднаго допісу Марыі Мартысевіч, у якім яна казала, што беларускай літаратурай гандлююць па законах наркагандлю. Кнігу беларускую сёння ў горадзе знайсці гэтаксама складана, трэба шукаць бункер ці дылера. Гэты допіс запусціў працэс роздумаў, які цягнуўся блізу трох-чатырох гадоў. Паступова нараджаўся сюжэт.Можна сказаць, гэта самы прадуманы з маіх сюжэтаў.

«НН»: Адкуль ідэя стварэння саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, якая фігуруе ў кнізе?

ВМ: Ідэя нарадзілася з сучаснага парадку дня – дастаткова пачытаць навіны, каб усё зразумець. Адразу б хацеў адзначыць: да кітайцаў стаўлюся вельмі прыязна, падчас вандровак па Азіі меў выключна добрыя стасункі, пагроза to put a bullet in my head гучала літаральна адзін раз і тое — у кантэксце сімвалічнага спаборніцтва за адну красуню, ад якой я якраз і даведаўся большасць таго, што выкладаецца ў тэксце пра структуру і назвы пасадаў у іх супольнасці.

«Наша Ніва»: Вы ўвесь час эксперэментуеце з літаратурнымі жанрамі, што ўяўляе з сябе новая кніга?

ВМ: Так, я ўвесь час эксперыментую і з жанрамі і нават з фокусам нарацыі. У «Параноі» то быў апантаны Набокавым малады аўтар, у «Выраі» — некалькі філолагаў, у «Сфагнуме» з намі размаўляў ананімны з’едлівы наратар, які відавочна не любіў герояў — пацаноў з раёну. «Мова» па жанры — гэта сацыяльная фантастыка, але ёсць, як кажуць у анекдоце, нюанс. Асноўных наратараў будзе два, але адзіным героем будзе мова — гэтыя людзі будуць забіваць і гінуць за словы.

«НН»: Чаму выдаеце раман адразу на дзвюх мовах?

ВМ: Раман «Мова», канечне, немагчыма было пісаць па-расейску, там усё завязана на мову нашую, за якую ў ім гінуць людзі. Іншае пытанне, чаму такі раман я вырашыў выдаваць адначасова і па-расейску, у перакладзе Лідзіі Міхеевай. Адказ – у спробе з’яднаць беларусаў у аўдыторыю. Памятаю, як падчас інтэрнэт-рэлізу «Ромы» (гаворка пра падарожную кнігу Рамана Свечнікава «Рома едзе» — ВГ) шмат хто з каментатараў зазначаў, што «не панімае» — і гэта ж моладзь, найбольш пракоцаныя людзі, якія ходзяць на моўныя курсы… У гэткіх умовах — два варыянты: адварочвацца ад суайчыннікаў, чакаць, пакуль яны прачнуцца ці будзіць іх, спрабаваць дагрукацца на той мове, якую яны пакуль лічаць «сваёй».

«Мова» Віктара Марціновіча з'явіцца ў мінскіх кнігарнях 10 верасня. Кніга каштуе каля 54 тысяч. Набыць яе будзе можна ў кнігарні «Логвінаў» (пр.Незалежнасці, 37а).

Комментарии4

Сейчас читают

Все гадают, почему Луна изменила свое положение на небе. Спросили у астронома, что происходит1

Все гадают, почему Луна изменила свое положение на небе. Спросили у астронома, что происходит

Все новости →
Все новости

Мацкевич собирает политиков на методологическую «игру». Бабарико едет, Тихановская — пока нет. Что происходит и сколько это стоит?39

Витебский провластный блогер предлагает «выдавать интернет по справкам»3

Бывшая звезда «Белсата» Сергей Подсосонный выходит замуж за польского шляхтича69

В Верховной Раде Украины поздравили белорусов с Днем Воли7

Во время ночной атаки украинских дронов в порту Выборга был поврежден новейший российский ледокол1

В Гомеле 17‑летний учащийся колледжа убил одногруппника ножом1

Возможен мокрый снег. Синоптики прогнозируют обвал температуры на 12—15 градусов1

Ким Чен Ын встретил Лукашенко почетным караулом на белых конях10

Орбан заявил, что прекращает поставки газа в Украину

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Все гадают, почему Луна изменила свое положение на небе. Спросили у астронома, что происходит1

Все гадают, почему Луна изменила свое положение на небе. Спросили у астронома, что происходит

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць