Беларуская мова22

Курсы дошкольного образования для белорусскоязычных деток

Шаноўнае спадарства! Даводзім да вашай увагі, што у Менску дзейнічаюць два курсы дашкольнай адукацыі для беларускамоўных дзетак.

Не лянуйцеся і прыводзьце сваіх малеч на заняткі.

Гэта выдатны шанец не толькі для выхаваньня дзетак на роднай мове, але і для камунікацыі з беларускамоўнымі аднагодкамі.

ТЭАТР РУХАЎ - тэатральна-спартовыя заняткі на беларускай мове для дзетак ад 3 год

+ Аўтарская праграма фізычнага і творчага развіцця дзетак на беларускай мове.

Індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці.

+ Маленькія групы да 10 чалавек.

+ Толькі да 30.09 БЯСПЛАТНЫ выпрабавальны занятак.

Узроставыя групы: 3+; 5+

Заняткі праходзяць 2 разы на тыдзень па 45 хв.

Дзень тыдня

Час

Узрост дзіцяці

Заля

Субота-нядзеля

16:30

3-4 гады

Рафіева, 30

Субота-нядзеля

17:30

5-6 год

Рафіева, 30

Каб запісацца на заняткі або атрымаць дадатковую інфармацыю, тэлефануйце +375 29 189 81 08.

http://detkiplus.by/statii/viasely-tsiagnichok

Праграма «ТЭАТР РУХАЎ» – гэта спалучэнне мовы і рытмічных рухаў. Дапаможа развіццю як маўлення, так і ўсіх кшталтаў маторыкі. Такія заняткі дазваляюць разняволіцца, змяншаюць непажаданы тонус цягліц, дапамогуць зрабіць гаворку плаўнай, вучаць выражаць свае эмоцыі, развіваюць дыханне.

Здаровым дзеткам бывае дастаткова акурат 2 лагарытмічных заняткаў на тыдзень, каб пластыка, гаворка і маторыка фармаваліся гарманічна.

НА ПРАЦЯГУ КОЖНАГА ЗАНЯТКА ДЗЕТАК ЧАКАЮЦЬ:

  • чыстагаворкі і мімічная гімнастыка – дапамагае разняволіць твар і моўны апарат, сфармаваць дыкцыю і пазбегнуць праблем з прыкусам;
  • гімнастычныя комплексы і практыкаванні – вясёлыя фізкульт-паўзы, скіраваныя на каардынацыю ды спрыт, падчас якіх пачынаецца пераўвасабленне ў герояў нашай казкі;
  • дыхальна-спеўная гімнастыка – вясёлыя вершыкі-песенькі, якія карысна спяваць і паказваць не толькі малым, але і дарослым;
  • казачныя гісторыі, дзе кожны знойдзе сваю ролю, і кожны пабудзе галоўным героем!
  • хатнія заданні – для тых, хто любіць весяліцца ўсёй сям’ёй! Дзяліцеся з намі сваёй творчасцю!

Школка дзіцячага разьвіцьця»КРЫНІЧКА» ПРАПАНУЕ наступныя заняткі для дзетак і іх бацькоў на бліжэйшы навучальны год. Расклад занятак: 

Малеча: 1,5-2 гады (сэнсорнае, моўнае, фізічнае і творчае разьвіцьце), аўторак, 11.00-11.50, 50 хвілін, 80 тыс-1 занятак /260 тыс-абанемент на 4 заняткі, для дзецей разам з бацькамі. 

Гарэзьлікі: 2-3 гады (сэнсорнае, моўнае, фізічнае і творчае разьвіцьце), субота, 11.00-11.50, 50 хвілін, 80 тыс-1 занятак /260 тыс-абанемент на 4 заняткі, для дзецей разам з бацькамі.

Чамучкі: 3-4 гады (сэнсорнае, моўнае, фізічнае і творчае разьвіцьце), субота, 10.00-10.50, 50 хвілін, 80 тыс-1 занятак /260 тыс-абанемент на 4 заняткі, для дзецей разам з бацькамі.

Разумнікі: 4-5 год (інтэлектуальнае разьвіцьцё, падрыхтоўка да школы), пятніца, 18.30-19.30, 1 гадзіна, 90 тыс-1 занятак / 300 тыс-абанемент на 4 заняткі, для дзецей без бацькоў.

Літарынка: 5-6 год (інтэлектуальнае разьвіцьцё, падрыхтоўка да школы), серада, 18.30-19.30, 1 гадзіна, 90 тыс-1 занятак / 300 тыс-абанемент на 4 заняткі, для дзецей без бацькоў.

Дзіцячая пляцоўка: 4-6(7) год (дашкольнікі) (разьвіцьцё камунікатыўных навыкаў праз гульні з равесьнікамі ў беларускамоўным асяродзьдзі), чацьвер, 10.00-13.00 3 гадзіны, 80 тыс. за адно наведваньне, для беларускамоўных дзецей.

Эўрыка: 6-8 год (школьнікі) (разьвіцьцё крэатыўнага мысьленьня), субота, 13.10-14.00, 50 хвілін, 80 тыс-1 занятак /260 тыс-абанемент на 4 заняткі, для дзецей без бацькоў. Заняткі будуць адбывацца на адрасе вул. Ф. Скарыны. 12. Усе заняткі пачынаюцца з кастрычніка. 

Папярэдні запіс ва ўсе групы здяйсьняецца па электроннай пошце: [email protected]. Неабходна даслаць наступныя дадзеныя: імя і прозьвішча дзіцяці, дакладная дата народзінаў, дадзеныя бацькоў (імя і кантактны тэлефон). Пытаньні можна задаць тут, па электроннай пошце і па тэлефонах: 

+375296799222, +375298729222, http://dedova.by[email protected] 

Сход-прэзентацыя школкі дзіцячага разьвіцьця «КРЫНІЧКА», адбудзецца 16 верасьня (аўторак) з 19.00 па 20.00 па адрасе: вул. Ф.Скарыны, 12, 313.

На сходзе вы яшчэ раз зможаце пазнаёміцца з прапануемымі праграмамі для дзетак ва ўзросьце ад 1,5 да 8 гадоў, мэтамі гэтых праграм і ўмовамі ўдзелу, задаць цікавячыя вас пытаньні, унесьці свае прапановы. Чакаю вас на сходзе. Прыходзьце самі і прыводзьце зацікаўленых знаёмых. 

З павагай, Сьвятлана Дзядова

Комментарии2

Минск сегодня вечером погрузился во тьму. После приказа Лукашенко48

Минск сегодня вечером погрузился во тьму. После приказа Лукашенко

Все новости →
Все новости

Туск: Сеть Джеффри Эпштейна могла быть масштабной операцией российских спецслужб по вербовке западных элит18

«Я была как под гипнозом». Реальные истории минчан, которых мошенники заставили продать квартиры1

Сегодня ночью было до минус 27,6°C

«У вас есть любимая песня?» Знакомьтесь с Максатом — самым известным стрит-видеографом Минска1

В слитых файлах Эпштейна всплыла еще одна белоруска, модель и жена футболиста — рассказываем, что о ней известно17

Чемпион Польши по боксу, который внезапно вернулся в Беларусь, объяснил неожиданное возвращение11

Тихановский выступил в Конгрессе США32

Цена на золото снова более 5000 долларов за унцию1

Бывшего мужа Джилл Байден задержали за убийство нынешней жены

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Минск сегодня вечером погрузился во тьму. После приказа Лукашенко48

Минск сегодня вечером погрузился во тьму. После приказа Лукашенко

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць