Прэмія праходзіць пры афіцыйнай падтрымцы Livejournal, генеральным партнёрам выступае МТС.

У беларускага сегменту «Жывога Часопіса» з’явілася ўласнаяпрэмія «Аловак».
Прэмія будзе ўручацца беларускім блогерам за якасны кантэнт, апублікаваны на старонках Livejournal. Заяўкі прымаюцца да 31 сакавіка. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 10 красавіка ў Event Space (вул. Кастрычніцкая, 16а).
Узнагароды будуць уручацца ў 10 намінацыях:
- «Адно фота»
- «Падарожжы»
- «Тэхналогіі»
- «Здаровы лад жыцця»
- «Прыгажосць»
- «Беларусь»
- «Мінск»
- «Ежа»
- «Сям'я»
- «Хобі»
З правіламі ўдзелу можна азнаёміцца на старонцы alovak-by.livejournal.com. З пытаннямі можна звяртацца на адрас [email protected].
Сейчас читают
«Люди, будьте бдительны! В такой ситуации может оказаться каждый житель ЕС!» Гражданин Литвы, осужденный в Беларуси на 13 лет за «шпионаж», передал письмо из колонии

Комментарии