Беларуская мова55

Мова наша. Вялікдзень і Пасха (Паска)

Мова — гэта сістэма. Сістэма стройная, але строй гэтае сістэмы — не строй камп’ютарны. Гэты строй хутчэй біялагічны. Памятаеце? Максім Лужанін казаў: «Гоман векавога бору»…

Элементы гэтай сістэмы як органы ў арганізме: яны могуць другі раз мець адзнакі нейкіх даўнейшых змен, быць рудыментамі даўнейшых функцый, якіх мы не поймем, не ўведаўшы ўпярод гісторыі развіцця арганізму, яго эвалюцыі. Як розныя дрэўцы ў лесе: могуць быць крывыя, больш разгалістыя, менш… Чаму гэтае ці тое дрэўца не такое як іншае дрэўца? Ці «ў маленстве» патачыў яго быў які шашаль? Ці адламаў нехта галінку? А каторыя экзатычныя дрэвы і зусім маюць дзіўную для нашага вока форму. Чаму? Біёлаг адкажа.

Так і ў мове: ёсць і экзотыка і няясныя выкрыўленні… Ёсць у беларускай мове цікавае слова, якое захоўвае адзнаку даўнейшае сістэмы. Гэта слова Вялікдзень. Гэта выключэнне з правілаў. Гэта складанае слова, якое складаецца з прыметніка і назоўніка. Цікава ўжо тое, што прыметнік гэты мае даўнейшую, кароткую форму. Але гэтая з’ява хоць і рэдкая, але збольшага звычайная. Гляньце, колькі разоў Купала выкарыстоўвае яе ў адным вершы:

Што я мужык, усе тут знаюць,
I, як ёсць гэты свет вялік,
З мяне смяюцца, пагарджаюць, –
Бо я мужык, дурны мужык. (…)

Як хвор ды бедзен – сам бяруся
Лячыць сябе: я чараўнік!
Бо я бяз доктара лячуся, –
Бо я мужык, дурны мужык. (…)

Але хоць колькі жыць тут буду,
Як будзе век тут мой вялік,
Ніколі, браткі, не забуду,
Што чалавек я, хоць мужык. (…)

У жывой мове мы часта пачуем відзён, повен, кожан… Але у слове Вялікдзень прыметнік вялік унікальны тым, што ён часткова захаваў даўнейшую форму скланення прыметнікаў. Вялік-дзень — у Родным склоне Вяліка-дня. Даўней прыметнік скланяўся яшчэ шырэй:

А пісана ў Троцах, у чацвер па Вяліцыдні, пад леты па растве Гасподні тысяча і трыста і дзевяцьдзесят і дзевяць. (Дароўная грамата князя Вітаўта віленскім канонікам з дня 03.04.1399) 

Падобным чынам паводзіла сябе даўней назва горада Навагарадка, які ў даўнейшых тэкстах называецца Ноўгарадак. Назоўны склон — Ноўгарадак, даехаць да Нава́гарадка. Бачым, што форма Роднага склону перамагла ў народнай назве старадаўняга места. У геаграфічных назвах гэта здараецца.

Што ж да Вялікадня, то скланенне першай часткі слова паводле «кароткага» ўзору цяпер захавалася адно ў Назоўным, Родным і Вінавальным склонах, а ў рэшце склонаў прыметнік паводзіць сябе як звычайны корань у звычайным двухсастаўным слове са злучальнай галоснай: «Падрыхтаваць к Вялікадню»«Гэта было летась аб Вялікадні».

Што да новага слова «Пасха», то і яго не забываймася скланяць правільна, паводле звычайнага ўзору асноў на -х: Пасха, няма Пасхі, даю Пассе, бачу Пасху, ганаруся Пасхаю, думаю аб Пассе, шукаю ў Пассе.

Але, праўду кажучы, у нас, калі і ўжывалі гэтага слова, то мелі варыянт Паска, скланяючы натуральна паводле звыклага ўзору на -к: у Пасцы, аб Пасцы.

Больш бяспечна казаць Вялікдзень. А тэолагам, якім слова Пасха не ўнікнуць, трэба добра вывучыць, як яно скланяецца.

Комментарии5

Сейчас читают

«О встрече Луку всегда просили передать Путину». Шустер рассказал, как Лукашенко предлагал свои услуги американцам9

«О встрече Луку всегда просили передать Путину». Шустер рассказал, как Лукашенко предлагал свои услуги американцам

Все новости →
Все новости

В Речице горел частный сектор1

Макс Корж выступит на стадионе в Варшаве. Несколько улиц перекроют и изменят движение транспорта 9 августа9

Генплан Минска будут изменять. Горожане могут озвучить предложения7

Тихановская обратилась к белорусам по случаю пятой годовщины протестов24

В Минске вооруженные силовики задержали индивидуального предпринимателя1

«Байсол» выставит на аукцион лимитированную серию часов6

ChatGPT представил новую модель GPT-5. Вот что в ней нового и что обещают разработчики2

Помните фото с мускулистым белорусом, который в 2020 году шел в сцепке с омоновцем? Теперь он снимается в кино в Англии2

Израильские власти одобрили план Нетаньяху по оккупации города Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«О встрече Луку всегда просили передать Путину». Шустер рассказал, как Лукашенко предлагал свои услуги американцам9

«О встрече Луку всегда просили передать Путину». Шустер рассказал, как Лукашенко предлагал свои услуги американцам

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць