Из Москвы. Блог Алеся Чайчыца

Алесь Чайчиц: Мы осиротели

Са сьмерцю айца Аляксандра Надсана сканчаецца цэлая эпоха.

Са сьмерцю айца Аляксандра Надсана сканчаецца цэлая эпоха. Гэта сапраўды так.

Беларускі асяродак у паўночным Лёндане - Бібліятэка і музэй імя Скарыны і Беларуская каталіцкая місія - ўтварыўся намаганьнямі трох чалавек: біскупа Чэслава Сіповіча, а. Льва Гарошкі і а. Аляксандра Надсана. Утварыўся празь іхную невычарпальную энэргію і энтузіязм, любоў да сваёй бацькаўшчыны Беларусі, якую біскупу Сіповічу і а. Льву Гарошку пасьля дзесяцігодзьдзяў эміграцыі так і не было наканавана ўбачыць зноў. Цяпер ня стала апошняга і самага малодшага зь іх, а. Аляксандра Надсана.

Больш за тое, гэтыя людзі ня толькі стварылі найважнейшы культурніцкі цэнтар, дзе захавалі каштоўныя беларускія кнігі і архіўныя экспанаты, і ня толькі стварылі безьліч навуковых і рэлігійных тэкстаў для нас з вамі.

Яны былі выбітнымі амбасадарамі Беларусі ў сьвеце, калі пра незалежную беларускую дзяржаву можна было толькі марыць.

Гэта былі людзі, якія ў свой час дастойна прадстаўлялі Беларусь перад найвышэйшым кіраўніцтвам Ватыкана і перад кіраўніцтвам Вялікай Брытаніі. Дзякуючы ім зьявілася беларуская служба Ватыканскага радыё і пераклады на беларускую мову літургічных тэкстаў як заходняга, так і ўсходняга абраду. Дзякуючы ў тым ліку ім, і асабіста а. Аляксандру Надсану, Касьцёл у постсавецкай Беларусі стаў тым апірышчам для беларускай мовы, якім ён ёсьць цяпер.

а. Аляксандар натхняў сваёй нязломнасьцю і ўнутранай сілай. Хто яго ведаў, той пацьвердзіць, што

а. Аляксандар да самых апошніх гадоў як быццам заставаўся ўнутры тым самым васямнаццацігадовым актывістам і энтузіястам беларушчыны, якім ён шмат гадоў таму апынуўся ў эміграцыі.

Чалавекам, які выпраменьваў радасьць, які ўмеў добра і востра пажартаваць, распавесьці цікавую гісторыю з уласнага багатага на падарожжы і цікавыя сустрэчы жыцьця. Сапраўдным хрысьціянінам, ахвярным, сьціплым, адкрытым да людзей, гатовым дапамагчы тым, хто ў патрэбе. Выбітным інтэлектуалам і навукоўцам, які апошнюю сваю дасьледчыцкую працу падрыхтаваў да друку літаральна год-два таму.

Усе людзі калісьці паміраюць. І кожны з нас таксама памрэ. І пытаньне ў тым, што мы пасьпеем зрабіць у гэтым жыцьці, што мы пакінем пасьля сябе. Айцец Аляксандар сваім жыцьцём і дзейнасьцію паставіў нам у гэтым недасяжна высокую плянку.

І самае лепшае, што кожны і кожная з нас маглі бы зрабіць, каб ушанаваць ягоную памяць, - гэта дастойна працягнуць ягоную справу.

Дапамагаць захоўваць каштоўныя скарбы беларускай культуры і гісторыі і павялічваць іхную колькасьць. Дбаць пра беларускую мову і беларускую спадчыну. Дзе б мы ні былі, заставацца вернымі Беларусі і ўрэшце дамагчыся сапраўднай незалежнасьці і свабоды для яе - дамагчыся таго, дзеля чаго ён працаваў і за што ён маліўся штодзень на працягу дзесяцігодзьдзяў.

Мы ўсе асірацелі. Нізкі Вам паклон, Айцец Аляксандар. Маліце Бога за нас.

Комментарии

Сейчас читают

Как похудел Лукашенко ФОТО32

Как похудел Лукашенко ФОТО

Все новости →
Все новости

Через Беларусь начали массово пролетать не только российские дроны, но и украинские43

В Польше накрыли подпольную табачную фабрику. Задержаны десять белорусов4

«То, чего в соцсетях нет сейчас». Житель Слуцка отметил свой день рождения и стал звездой Threads1

Змитер Дашкевич: Ты не имеешь права интересы Беларуси ставить выше семьи43

Женщина отдала телефонным мошенникам полмиллиона рублей и продала автомобиль1

Цена одной поездки: в Гомеле осудили девушку, которая на самокате сбила пенсионерку. Как наказали?1

Дятловский дальнобойщик поехал воевать за Россию — с билетом в один конец9

В Минск привезут знаменитую «Прогулку» Шагала2

Под Витебском грузовик протаранил рейсовый автобус — есть пострадавшие

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Как похудел Лукашенко ФОТО32

Как похудел Лукашенко ФОТО

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць