Студэнцкае прадстаўніцтва арганізавала сустрэчу з вядомым пісьменнікам, аўтарам нашумелага рамана «Мова», журналістам і падарожнікам Віктарам Марціновічам.
«Напэўна шматлікія з нас задаюцца пытаннем пра тое, што ж мы будзем рабіць пасля заканчэння ўніверсітэта: вяртацца ў Беларусь або шукаць свой шлях за мяжой?», — гаворыцца ў суполцы прадстаўніцтва ў vk.com.
«Літаральна нядаўна Віктар скончыў сваё літаратурнае турнэ па Еўропе і будзе рады падзяліцца сваімі меркаваннямі на гэты конт. Акрамя ўсяго іншага, вы зможаце не толькі задаць любое з пытанняў паспяховаму пісьменніку наконт яго кар'еры, жыцця і творчасці, але таксама адкрыць для сябе адзін з малавядомых бакоў Марціновіча-вандроўніка».
Таму запрашаем усіх ахвотных далучыцца да цікавай гутаркі ў сераду 13 мая ў 18:00 у 302 аўдыторыі корпуса ЕГУ (Вільня, Valakupiu, 5).
Колькасць месцаў абмежавана! Рэгіструйцеся па адрасе: [email protected]
-
Максим Знак опубликовал свои музыкальные записи на стримингах
-
Когда в 1979‑м «Колосья под серпом твоим» вышли по-русски тиражом 100 тысяч экземпляров, ими торговали минские таксисты. Настолько популярен был Короткевич
-
Притцкеровская премия 2026 года досталась чилийцу, который создает миражи. Его эстетика хрупкости победила монументальный пафос
Сейчас читают
Максим Знак о пресс-конференции в Украине: Мы договорились не поднимать наиболее болезненные темы — пыток, санкций, войны. Может, мы должны были поступить по-другому
Комментарии