Безліч таемнага, браце,
Можна рабіць у цемры:
Смецце збяры па хаце —
Ворагу кінь пад дзверы!
Ці, калі ёсць патрэба,
Множы сваё багацце:
Зорачкі свецяць з неба,
Зручна картоплю красці!
Сёння цябе не зловяць —
Варта ізноў праспала.
Прыцемкі ўсё дазволяць,
Ночачка ўсіх схавала…
Дыхае цемра палынам,
Месяц ўзышоў рагаты.
Будзіць матуля сына:
— Ўстань, апівоха кляты!
На інжынера ўчыўся,
За вартавога робіш.
Скажуць, ізноў напіўся!
Дзе на жыццё заробіш?
Гэтак штодня набірацца!
Матку зжывеш са свету.
Скажуць, праспаў на працу.
Выганяць і адгэтуль!
— Хто там мяне чакае?
— чуецца голас сына.
— Ночанька ўсіх прабачыць,
Цемра па-над краінай.
-
Произведение Светланы Алексиевич стало источником вдохновения для американского фэнтези-бестселлера
-
«Белорусы напоминают человека с тревожным расстройством». Поэт Виталий Рыжков о звании секс-символа поэзии, батле с Найденовым, Корже и Тихановской
-
Ольга Костюк родилась в Радчицке Столинского района, а живет в Новой Зеландии. Ее книга написана на говоре, на котором еще никто не писал
Комментарии