Литература22

Александр Апон. Письмо президенту. Юмористическая пьеса

Святліца ў хаце. Пад акном стаіць стол, на якім ляжыць спісаны аркуш паперы. Па ім сюды-туды бегае муха1. На аркуш сядае Муха2, чысціць пярэднімі ножкамі галаву, затым заднімі — крылцы, пасля чаго пачынае тужыцца. Да яе падбягае Муха1.

Муха1: Што робіш, зараз жа перастань!

Муха2: А ў чым справа?

Муха1: Гэта ж пісьмо прэзідэнту!

Муха 2: Якому прэзідэнту?

Муха1: Нашаму, вядома, якому ж яшчэ.

Муха2: А! І што?

Муха1: Як гэта што? Вось уяві: атрымлівае прэзідэнт пісьмо…

Муха2: Так, атрымлівае.

Муха1: Распячатвае.

Муха2: Распячатвае.

Муха1: Глядзіць.

Муха2: Глядзіць.

Муха1: І што бачыць?

Муха2: Што?

Муха1: Г…о тваё, вось што.

Муха2: Ну і няхай сабе.

Муха1: Эх ты, галава яловая! Хіба будзе ён гэткі ліст чытаць, ён жа прэзідэнт, а не абы-хто!

Муха2: Не будзе і не трэба, мне гэта да лямпачкі. Дый не чытае ён аніякіх лістоў.

Муха1: Не чытае?

Муха2: Неа.

Муха1: А што ж ён па-твойму робіць, калі не чытае?

Муха2: У хакей гуляе, вось што. Я ўчора вечарам на тэлевізары сядзела, дык сама чула, што прэзідэнт закінуў ажно тры шайбы.

Муха1: Правільна, але гэта ён вечарам гуляў, а днём — бо што яму яшчэ рабіць — чытаў. Людзі ўсе такія, вось хоць нашых вазьмі: ледзь развіднее, як за лісты сядаюць, а сцямнее — ад тэлевізара не адарвеш. А прэзідэнт, адпаведна, наадварот.

Муха2: Мо і так, але нам што да таго?

Муха1: Не, усё ж такі пару клёпак у цябе ў галаве не хапае. Хіба ты не ведаеш, што ў нас у вёсцы вада ў калодзежах папрападала?

Муха2: Чула нешта.

Муха1: Дык вось гэты самы ліст да прэзідэнта, каб ваду даў.

Муха2: Навошта?

Муха1: Што навошта — вада?

Муха2: Ага.

Муха1: Ідрыт тваю макаўку! А кароў чым паіць, боўдзіла ты, га? І так у вёсцы пяць кароў засталося. Што есці будзем, калі дарэшты звядуцца?

Муха2: Нешта прыдумаем.

Муха1: Ну што ты прыдумаеш, што?

Муха2: Э-э… на новую ферму падамося, там, кажуць, уга колькі г…а вакол навалена.

Муха1: Так-так, значыцца бацькоўшчыну на свежае г…о прамяняеш, родны куток прадасі?

Муха2: Але што рабіць, карміцца ж неяк трэба? Калі кішкі марша зайграюць, ого — не паглядзіш!

Муха1: Гэта праўда. У мяне ўжо жывот падцягнула.

Муха2: То паляцелі хутчэй, каровы зараз на полудзень рушаць, мо аладкаў падкінуць.

Муха1 і Муха2 вылятаюць у фортку. Уваходзіць цётка Франя, за якой сунецца баба Маня. Абедзве адразу ж прамуюць да стала.

 

Цётка Франя: Вось гэта пісьмо.

Баба Маня: Я ўсё раўно, дзеткі, без акуляраў не бачу.

Цётка Франя: Але распісацца здолееце? (Падае бабе Мані асадку.)

Баба Маня: Ды ўжо які кручок патраплю паставіць, ты толькі пакажы дзе.

Цётка Франя (тыцкнуўшы пальцам у аркуш): Вось тута, унізе.

Баба Маня (гледзячы на аркуш як баран на новыя вароты): А прыпісалі, што іншага прэзідэнта нам не трэба і што ўсе дружненько, як і заўжды, пойдзем за яго галасаваць?

Цётка Франя: Прыпісалі.

Баба Маня: А каб Бог даў яму і ягонай сямейцы ўсяго-ўсягенькага, не забыліся ўставіць?

Цётка Франя: Не забыліся.

Баба Маня: І што век на яго маліцьмемся?

Цётка Франя: То як жа.

Баба Маня: А… а…

Цётка Франя (нецярпліва): Усё тут ёсць, усё, нічога не ўпусцілі, падпісвайце ўжо — і годзе.

Баба Маня, цяжка ўздыхнуўшы, ставіць на аркушы якуюсь крывуліну. Цётка Франя складае аркуш і кладзе яго сабе ў кішэнь.

Цётка Франя: Я на пошту.

Баба Маня: І я з табою.

Цётка Франя: Дык вам жа нага баліць.

Баба Маня: Вой баліць, дзеткі, вой баліць! Але нічога, як-небудзь даклыпаю.

Выходзяць.

 * * *

Аляксандр Апон

пісьменнік, жыве ў Гродне. Зарабляе на жыццё прадпрымальніцтвам.

Комментарии2

Сейчас читают

Келлогу показали компрометирующие видеоматериалы на белорусскую оппозицию? Так считает Латушко13

Келлогу показали компрометирующие видеоматериалы на белорусскую оппозицию? Так считает Латушко

Все новости →
Все новости

Прокуратура Польши начала предварительное следствие по делу о визах PBH. Их получали в основном белорусские айтишники7

Тихановский ответил Лукашенко насчет политзаключенных: Прямо сейчас 20 автобусов будет на границе, надо будет, будет 100 — заберем всех28

Трамп ввел «уточненные» пошлины в отношении десятков стран3

В обновленный санкционный список попал ряд товаров бытовой химии. Что нельзя будет ввозить?24

Минское «Динамо» вылетело из еврокубков4

Умер академик Алексей Матвеев1

Белорусская певица Бьянка в Крыму: «Пусть теперь узнают все, как отдыхают русские» ФОТОФАКТ46

Европа все больше склоняется к датскому подходу в миграционной политике, который ранее критиковали5

«Неман» вышел в 3-й раунд квалификации Лиги конференций2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келлогу показали компрометирующие видеоматериалы на белорусскую оппозицию? Так считает Латушко13

Келлогу показали компрометирующие видеоматериалы на белорусскую оппозицию? Так считает Латушко

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць