Культура11

5 причин подать свою работу на Фестиваль белорусскоязычной рекламы aDNaK!

Дэдлайн прыёму прац працягнуты да 16 чэрвеня.

Арганізатары Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!, цырымонія ўзнагароджання якога адбудзецца 30 чэрвеня ў Мінску, запускаюць «апошні вагон» падачы работ. Яшчэ ёсць шанец стаць удзельнікам aDNaK!, бо дэдлайн прыёму работ працягнуты да 16 чэрвеня (уключна). Калі вы яшчэ вагаецеся ці не паспяваеце, прыводзім 5 прычын, чаму трэба ўзяць удзел у Фестывалі.

1. Крэатыўная пляцоўка

Фестываль aDNaK! унікальны ў сваёй галіне. У Беларусі няма аналагічных мерапрыемстваў, якія б займаліся развіццём менавіта беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы.

Але Фестываль aDNaK! – гэта яшчэ і крэатыўная пляцоўка, дзе адмыслоўцы рэкламнай галіны як з бізнесу, так і з культурніцкіх асяродкаў абменьваюцца досведам, а пачаткоўцы яго набіраюцца. Удзел у Фестывалі – выдатная мажлівасць трапіць у абойму найбольш прасунутых рэкламістаў, маркетолагаў і дызайнераў, якія задаюць трэнд у краіне.

2. Прафесійныя крытэры

Удзел у Фестывалі aDNaK! – гэта яшчэ і выдатная мажлівасць атрымаць аб’ектыўнае меркаванне пра сваю работу ад кампетэнтнага журы,

якое сёлета абнавілася амаль напалову і складаецца як з рэкламістаў, так і з вядомых публічных асобаў і адмыслоўцаў у сумежных сферах.

Асноўныя крытэры ацэнкі работ удзельнікаў:

– Адпаведнасць ужывання беларускай мовы мэтам і задачам камунікацыі.

– Якасць камунікацыі з мэтавай/мэтавымі аўдыторыямі.

– Практычная значнасць — наколькі вырашаныя задачы камунікацыі.

– Наяўнасць у рабоце актуальнай (сучаснай) візуальнай культуры, арыгінальнасць работы.

– Узровень тэхнічнага выканання (рэалізацыі) работы.

3. Беларусаарыентаванасць

Сёлетняя канцэпцыя Фестывалю: «aDNaK!— ген беларускага крэатыву».

Цягам усяго свайго існавання Фестываль выконваў яшчэ і сацыяльназначную функцыю – паслядоўна займаўся развіццём не толькі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыйных праектаў, але і беларускай свядомасці.

Нездарма крэатыўны дырэктар аднаго з вядучых рэкламных агенцтваў Беларусі AIDA Pioneer Дзмітрый Апаленіс у сваім нядаўнім інтэрв’ю адзначыў, што «фестываль aDNaK! — гэта спроба сказаць, што, калі ты народжаны тут, гаворыш на беларускай мове і выкарыстоўваеш ген крэатыву, гэта дасць табе больш бонусаў для бізнесу, уласнага развіцця. Гэта сакрэтная зброя, якая ёсць у кожнага з нас і важна яе выкарыстоўваць».

4. Камунікацыйнасць

«Не рэкламай адзінай!» – кажуць арганізатары і запрашаюць да ўдзелу ў Фестывалі аўтараў культурніцкіх праектаў, матывуючы культурніцкія асяродкі будаваць сваю камунікацыю з патэнцыйнымі «спажыўцамі» праз механізмы бізнес-рэкламы, што значна павышае якасць самога культурніцкага прадукту.

А сумесны ўдзел стваральнікаў бізнес- і культурніцкай рэкламы і камунікацыйных праектаў спрыяе паглыбленню партнёрства паміж імі.

5. Бясплатны ўдзел

Ну і, бадай, самая простая прычына – удзел ва ўсіх мерапрыемствах Фестывалю, у тым ліку ў адукацыйнай праграме, як заўжды, бясплатны. Такой шчырасцю і адкрытасцю да патэнцыйных удзельнікаў можа пахваліцца далёка не кожны прафесійны фестываль. У адрозненне ад аналагічных беларускіх і замежных мерапрыемстваў, фестываль aDNaK! не ставіць камерцыйных мэтаў, а ёсць і будзе заставацца грамадсказначнай з’явай, якая дапамагае ствараць адметную і камфортную культурніцкую атмасферу, у якой мы з вамі жывем штодня.

Каб падаць сваю працу, дастаткова зарэгістравацца на сайце adnak.by, абраць намінацыю і паднамінацыю і запампаваць работу!

Не спі – падавайся!

 

Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі, умовы падачы работ і ўдзелу ў адукацыйнай праграме можна атрымаць на сайцеadnak.by, па тэлефоне +375 29 371-01-21 (Сяргей Скараход) альбо праз e-mail: [email protected].

Комментарии1

Сейчас читают

Какие города больше всего пострадали от политических репрессий? Вот список10

Какие города больше всего пострадали от политических репрессий? Вот список

Все новости →
Все новости

Бои в Купянске. Стоит ли ожидать скорого падения города?12

Милиция меняет формат службы 102. Как будет по-новому?10

Светлана и Сергей Тихановские опубликовали свадебное фото33

Минчанина посадили на 10 суток за то, что поучаствовал в конкурсе треш-блогера Mellstroy2

Вечерко: Идея с большой сделкой от Лукашенко меняет весь формат13

«Лувр ограбили среди бела дня. А меня в Беларуси магазин вычислил за 7 минут по бонусной карте»10

В Гомеле родители все чаще дают детям два имени10

Под новые санкции ЕС попали белорусские банки. Что изменится на практике?24

В КНДР возводят мемориал в честь солдат, погибших за Россию9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Какие города больше всего пострадали от политических репрессий? Вот список10

Какие города больше всего пострадали от политических репрессий? Вот список

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць