Афиша33

Валентин Акудович откроет выставку панорамы белорусского мышления за последние 30 лет

У Мінску пройдзе ўнікальная выстава, якая прадставіць інтэлектуальны даробак беларусаў за апошнія 30 год.

Энцыклапэдыі, анталогіі, альманахі, зборнікі, кнігі, часопісы, пэрыёдыкі — усяго болей за 200 аб’ектаў, якія прадстаўляюць самыя цікавыя інтэлектуальныя выдавецкія праекты ў Беларусі за апошнія 30 год. Беларускі Калегіум, Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» запрашаюць на выставу «Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення».

Выстава будзе працаваць у межах Тыдня беларускага мыслення ад 16 да 25 верасня ў Корпус 8 (Машэрава, 9).

Адзін з ініцыятараў і арганізатараў выставы, філосаф Валянцін Акудовіч, назваў гэтую падзею ўнікальнай і вельмі знакавай для беларусаў: «Уявіце сабе, на зямной кулі больш за некалькі сотняў краін і нацый. Але нідзе ніхто ніколі не ладзіў свята ўласнага мыслення. Тут мы абсалютна першыя. Першыя! З гэтага вынікае, што прага нашага мыслення наканаваная нам лёсам!».

Але яшчэ 30 гадоў таму выразы «беларускае мысленне» ці «беларускі філосаф» гучалі ледзь не як аксюмарон. Цягам некалькіх папярэдніх стагоддзяў пры ўсіх уладах беларуская думка мэтанакіравана ігнаравалася, здушалася й заганялася ў фармат песень-жальбаў.

Пры першай гістарычнай магчымасці беларусы распачалі культурнае вызваленне стварэннем свайго інтэлектуальнага дыскурсу. Гэта выявілася ў другой палове 1980-х гадоў праз шматлікія філасофскія развагі ў самых розных выданнях, а ад пачатку 1990-х выбухнула вялікай колькасцю інтэлектуальных пэрыёдыкаў, часопісаў, зборнікаў, анталогій ды энцыкляпэдый.

Панарама беларускага мыслення «Cogito Albarutheniae» («Мыслю Беларусь») дазваляе пабачыць і ацаніць гэты фантастычны феномен і пераканацца, што Беларусь — краіна мысляроў.

Выстава адмыслова стала цэнтральнай падзеяй Тыдня беларускага мыслення. Як кажа Тацяна Вадалажская, каардынтар Лятучага ўніверсітэта: «Мысленне не жыве на паліцах бібліятэк, у формулах ці адмысловых інстытуцыях — гэты жывы працэс, які знітаваны з часам і кантэкстам. Су-часнасць мыслення - гэта знаходжанне ў пэўным часе, які мае культурныя, гістарычныя і палітычныя каардынаты. Гэтая выстава стварае для нас усіх гістарычны і культурны кантэкст існавання і развіцця. Менавіта таму з яе пачынаецца Тыдзень беларускага мыслення».

Адкрыццё выставы адбудзецца 16 верасня ў прасторы Корпус 8. Вядзе прэзэнтацыю Панарамы філосаф Валянцін Акудовіч, кіраўнік аддзялення філасофіі і літаратуры Беларускага Калегіума. Удзельнічаюць ініцыятары і выдаўцы некаторых аб’ектаў Панарамы, стваральнікі прасторы сучаснага беларускага мыслення: Тацяна Вадалажская. Ігар Бабкоў, Валер Булгакаў, Сяргей Дубавец, Ірына Дубянецкая, Уладзімір Мацкевіч, Уладзімір Някляеў, Сяргей Санько, Тацяна Шчытцова.

Імпрэза пачнецца а 18.45 з музычнага суправаджэння гурту EVAND, аўтарская музыка якога, на погляд арганізатараў, вельмі выразна таніруе з гучаннем беларускага мыслення.

Уваход вольны.

Комментарии3

Сейчас читают

Где в Беларуси будет холоднее всего?2

Где в Беларуси будет холоднее всего?

Все новости →
Все новости

На пожаре в Докшицком районе погибли три человека2

Трамп стянул к берегам Ирана мощную армаду, и теперь решает, что с ней делать9

Как открытие границы с Польшей повлияло на жизнь в регионе? Поговорили с гродненцами про поездки за покупками, путешествия и челноков13

В России признали ЛГБТ-пропагандой знаменитое фото группы Queen12

Учёные рассказали, что происходит с организмом после отмены Ozempic и аналогов4

Египет за $900. Белорусы купили горячий тур и рассказали, что получили за эти деньги3

«У этого должно быть какое-то второе дно». Чемпион Польши по боксу внезапно уехал в Беларусь, оставив даже свои награды5

Во Львове простились с Алексеем Лазаревым ФОТО4

В Германии в этом году накопали столько картофеля, что вынуждены раздавать его бесплатно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Где в Беларуси будет холоднее всего?2

Где в Беларуси будет холоднее всего?

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць