Афиша22

Рустис Комунтавичюс: памяти философа Леонидаса Донскиса — лекция 29 октября в Минске

Лятучы ўніверсітэт, Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» прадстаўляюць цыкл лекцый «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні».

«Мы добрыя ў гэтым свеце настолькі, наколькі свет знаходзіцца ў нас, — як спроба яго самавыяўлення і разам з тым поле нашых маральных выпрабаванняў».

З кнігі Л. Донскіса «Малая мапа досведу: прадчуванні, максімы, афарызмы»

Яго можна было б назваць «камертонам сучаснасці», бо ў сваіх кнігах і інтэрв’ю ён ставіў чытача перад неабходнасцю задумацца пра крытэры адрознення сапраўднага зла ад банальных сварак, трагедыі ад другасных эпізодаў сацыяльнага жыцця. Аналізуючы зменлівую і трывожную сучаснасць, ён стараўся акцэнтаваць увагу на сутнасных рэчах, якія вельмі часта заставаліся па-за ўвагай палітыкаў, палітолагаў, журналістаў. Атамізацыя, фрагментацыя, адзінота, ізаляцыя і як вынік гэтага — маральная слепата, страта маральнай і этычнай адчувальнасці… Вось тыя небяспекі, якія пагражаюць чалавеку ў свеце лакальных канфліктаў, інфармацыйнага шуму, што ствараюць медыя і сацыяльныя сеткі. Падмацаваныя практыкай і дзейнасцю ў межах Еўрапейскага Парламенту, ягоныя ідэі і разважанні прадстаўляюць «малую мапу ўласнага досведу» і становяцца для нас філасофскай прапановай разумення гэтага свету і месца чалавека ў ім.

Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» у межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» запрашаюць на публічную лекцыю памяці выбітнага літоўскага філосафа, інтэлектуала, палітычнага і грамадскага дзеяча Леанідаса Донскіса. 

Пра яго ідэі і дзейнасць мы разважаем разам з прафесарам Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) Русцісам Камунтавічусам. Лекцыя «In memoriam L. Donskis: філасофскія ідэі і публічная палітыка» адбудзецца 29 кастрычніка а 17.00 у галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!

Больш інфармацыі пра гэтую і іншыя публічныя лекцыі Лятучага ўніверсітэта можна знайсці на сайце.

Комментарии2

Сейчас читают

Как похудел Лукашенко ФОТО32

Как похудел Лукашенко ФОТО

Все новости →
Все новости

Через Беларусь начали массово пролетать не только российские дроны, но и украинские43

В Польше накрыли подпольную табачную фабрику. Задержаны десять белорусов4

«То, чего в соцсетях нет сейчас». Житель Слуцка отметил свой день рождения и стал звездой Threads1

Змитер Дашкевич: Ты не имеешь права интересы Беларуси ставить выше семьи43

Женщина отдала телефонным мошенникам полмиллиона рублей и продала автомобиль1

Цена одной поездки: в Гомеле осудили девушку, которая на самокате сбила пенсионерку. Как наказали?1

Дятловский дальнобойщик поехал воевать за Россию — с билетом в один конец9

В Минск привезут знаменитую «Прогулку» Шагала2

Под Витебском грузовик протаранил рейсовый автобус — есть пострадавшие

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Как похудел Лукашенко ФОТО32

Как похудел Лукашенко ФОТО

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць