Афіша22

29 кастрычніка ў Мінску — лекцыя прафесара Ковенскага ўніверсітэта Русціса Камунтавічуса

«Галерэя Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а). 17:00. Уваход вольны.

«Мы добрыя ў гэтым свеце настолькі, наколькі свет знаходзіцца ў нас, — як спроба яго самавыяўлення і разам з тым поле нашых маральных выпрабаванняў».

З кнігі Л. Донскіса «Малая мапа досведу: прадчуванні, максімы, афарызмы»

Яго можна было б назваць «камертонам сучаснасці», бо ў сваіх кнігах і інтэрв’ю ён ставіў чытача перад неабходнасцю задумацца пра крытэры адрознення сапраўднага зла ад банальных сварак, трагедыі ад другасных эпізодаў сацыяльнага жыцця. Аналізуючы зменлівую і трывожную сучаснасць, ён стараўся акцэнтаваць увагу на сутнасных рэчах, якія вельмі часта заставаліся па-за ўвагай палітыкаў, палітолагаў, журналістаў. Атамізацыя, фрагментацыя, адзінота, ізаляцыя і як вынік гэтага — маральная слепата, страта маральнай і этычнай адчувальнасці… Вось тыя небяспекі, якія пагражаюць чалавеку ў свеце лакальных канфліктаў, інфармацыйнага шуму, што ствараюць медыя і сацыяльныя сеткі. Падмацаваныя практыкай і дзейнасцю ў межах Еўрапейскага Парламенту, ягоныя ідэі і разважанні прадстаўляюць «малую мапу ўласнага досведу» і становяцца для нас філасофскай прапановай разумення гэтага свету і месца чалавека ў ім.

Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» у межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» запрашаюць на публічную лекцыю памяці выбітнага літоўскага філосафа, інтэлектуала, палітычнага і грамадскага дзеяча Леанідаса Донскіса. 

Пра яго ідэі і дзейнасць мы разважаем разам з прафесарам Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) Русцісам Камунтавічусам.

Лекцыя «In memoriam L. Donskis: філасофскія ідэі і публічная палітыка» адбудзецца 29 кастрычніка а 17.00 у галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!

Больш інфармацыі пра гэтую і іншыя публічныя лекцыі Лятучага ўніверсітэта можна знайсці на сайце.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне24

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць