Мнения9191

Стас Карпов: «Пока были благодарности Господу, я просто терпел. Когда пошло о Беларуси — я аж заслушался»

Справаздача за апошні час. Многа смешнага. Хадзілі гадзіну са Змітром Дашкевічам абмяркоўвалі тыры-пыры, бацькаўшчыну-хрэнацькаўшчыну, усё вотэтавот. Уздоўж курапацкіх крыжоў. Ну і вяртаючыся абратна, падыйшоўшы да танэля пад кальцавой Зміцер наш дарагой кажа — стой, ціпа, я зараз памалюся.

Ладна, думаю. Маліся, я ужо да ўсяго прывычны талерантны анціхрыст. Пакуль былі падзякі госпаду я проста трываў. Калі пайшло пра Беларусь нашу з вамі — я ажно заслухаўся. Прам прыгожа. Чэсна. А пасля мяне ўручылі божаньку. Узялі і ўручылі пры чым з выбачэннямі за тое, што я, груба кажучы, казёл. Уручылі Карпава нашава госпаду са славамі, каб той за мной прыглядваў, нягледзячы на тое, што я думаю (толькі думаю, аказваецца!) што я ў яго не веру. І так усё хутка было правернута, уручана і падзяквана, што я нават не паспеў крыкнуць у нябёсы нешта тыпу «госпадзя, прашу не лічыць гэта публічнай афертай».

А пасля мы сустрэлі грозную Насту, якая сказала, што Зміцер не браў трубку і яна хвалявалася і хацела выклікаць міліцыю. О, з якім бы задавальненнем, думаю я, міліцыя узялася бы за Дашкевічавы пошукі. Ну дык вось. Уявіце сабе: грозная, насупленая Наста гераічаскаму Змітру такая: дзе быў, паразіт, чаму трубку не браў?!

А граза мянтоў і будаўнікоў, штурмавік трактароў, адзін у полі ваяр, паўгранітны Зміцер такі думаеце — што зрабіў? Плечы апусціў. Вочы апусціў, ногі падагнуў і так затарахцеў нешта тыпу: «ой, заенька, а мне нехта званіў? а я нічога не чуў. авой-авой». Мі-мі-мі. Такія ж ужо гераічаскія катаны, прам не магу.

А яшчэ да мяне падыйшла журналістка і я пачаў мармытаць, што ні пра што нічога больш не ведаю і нічога не хачу казаць. Але яна задала мне пытанне года, ад якога я стаў выглядаць як чалавек, які праглынуў лом і выжыў. Пытанне была такое: «а дзе ваш сябра Андрусь».

А яшчэ я ёй сказаў, што мару пра тое, што заспею Беларусь у якой мы ўсе будзем непатрэбнымі. Са сваімі крыўдамі, комплексамі і нацыянальнымі драпінамі і ранамі. Што можа быць у тым новым свеце мы не знойдзем сабе прымянення, але я хачу паглядзець тую Беларусь, спакойную, самадастатковую, напоўненую ўласнай годнасцю. Канешне я сказаў гэта не так прыгожа і звязна, вусная мова у мяне чэсна гавара… ну вось вам сказаў нармальна.

А яшчэ у мяне была падзея незвычайная і важная. Я пераклаў Бродскага (Медэю) для драмы Юліі Чарняўскай. І да гэтага часу баюся таго перакладу, бо ўсе недакладнасці з яго тырчаць як цвікі і кожны можа іх убачыць. Дык вось, учора была прэм'ера ў РТБД. «Сіндром Медэі». Схадзіце. І калі мяне клікалі выйсці на сцэну — я панічна заасцаў і нікуды не выйшаў. Растварыўся. Таму, што я не магу — калі народ. Я люблю, калі фэйсбук.

А пастаноўка атрымалася — вельмі. У чарзе па вопратку нейкая дзяўчына сказала: «не горш, чым Данііл Казлоўскі ў Піцеры за 150 баксаў». Значыць дакладна удалася. 150 баксаў гэта — як ніяк. Амаль цэлы дармаед.

Ну вось і ўсё. Сумбур акончаны.

Ладна. Пайду пацалую гераічаскую жонку, вып'ю нерэкамендуемага у аб'ёмах, перавышаючых, і шчаслівы лягу спаць. А заўтра прачнуся ў іншай краіне і не таму, што нельга двойчы прачнуцца ў аднолькавай, а таму, што нешта мяняецца і курапацкая «бочка годнасці» імя Хведарука — расце і памнажаецца дзяленнем. Цяпер я ведаю, што яна чадзіць дыміць і свеціць у тысячах дамоў. Дзякуй усім і пакет :)

Комментарии91

Сейчас читают

Трамп: 17 систем Patriot отправим в Украину8

Трамп: 17 систем Patriot отправим в Украину

Все новости →
Все новости

ГУБОПиК заявил о задержании двух могилевчан: якобы они ехали в страну с паспортами Новой Беларуси15

От чаепитий с баранками до песен про «героев СВО». Как Русский дом приносит в Гродно русский мир17

Белорусский вертолет Ми-24 сбил российский беспилотник, который летел в Украину8

Убийство полковника СБУ в Киеве совершили граждане Азербайджана6

Жители агрогородка обратились к Лукашенко: детский сад закрывают, а малышей, даже двухлетних, будут возить за 20 км10

Как живет простой минский сварщик, который выиграл три миллиона рублей5

Куда отдать в этом году своих детей, чтобы они учились на белорусском1

Страны ЕС согласились снизить ценовое ограничение на российскую нефть на 15 %

Во Франции заключенный смог сбежать из тюрьмы — его вынес в сумке освободившийся сокамерник

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 систем Patriot отправим в Украину8

Трамп: 17 систем Patriot отправим в Украину

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць