Литература77

Кастусь Шыталь. Кароткая замалёўка пра нуду і кіроўцу маршруткі, хапугу

Кроплі дажджу падаюць на лабавое шкло грузавіка. Па шкле слізгаюць дворнікі. Неба шэрае. Перад намі мітусіцца калініградская фура. Абапал дарогі — бярозы.

— Не сядзіцца табе дома ў такое надвор’е, — кажа кіроўца.

Калі мінулі Порплішча, на даляглядзе паказалася, ахінутая смугою, Варганская гара. Па абодва бакі дарогі — саўгасныя выганы, якія цягнуцца, здаецца, туды, дзе пабляклая зямля сустракаецца з шэрым небам.

Грузавік хутка нясе мяне па шашы. Гайдае на няроўнай дарозе. Мне гэта падабаецца. Трэба, каб хоць нешта адбывалася ў жыцці. Вось, еду ў Глыбокае.

— Ты што, на скшыдлах прыляцеў? — пытаецца журналіст Зміцер, адмыкаючы дзверы рэдакцыі. Дзеля жарту Зміцер часам уплятае ў гутарку польскія словы. — Толькі пазваніў, а ўжо тут.

— Якія там скшыдлы… Гадзіну і пятнаццаць хвілін дабіраўся.

Размова не клеіцца. Зміцер заняты. Я — раздражнёны. У рэдакцыі змрочна, бо змрочна на вуліцы.

Набіраю знаёмага настаўніка Юрыя.

— Вы дзе?

— Я на Докшыцкай, заходзь.

— Зараз буду.

Драўляны дом па-над ручаём Мікіткай. Уваходжу. Юры на кухні пераглядае старыя беларускія грошы — вавёрка, заяц, ваўкі, лось. Прапануе каву і батон з маслам, падсілкавацца. Што новага? У Кармелітаў знайшлі цагліну з адбіткам сабачай лапы. XVII стагоддзе. Вайсковыя вучэнні на носе. У царкву прыходзілі на экскурсію жаўнеры з шаўронамі «Тэрытарыяльныя войскі Глыбоцкага раёна».

Гартаем «Szkoły ponadpodstawowe Naddźwinia» Каміля Кшэміньскего. Спрэчнае пытанне: крама «Родны кут» стаіць на падмурках былой плябаніі ці проста на яе месцы?

У вялікім пакоі хаты — макет Беразвецкай царквы. Найдасканалейшы твор віленскага барока. На макеце кожная дэталь адлюстраваная, Юры клеіў яго паўгода. Доўга разглядаю. Прыгожая царква была. Няма. Разбурылі, разабралі на цэглу ў 50-я.

Хуткім крокам ідзём да Кармэлітаў. Прыехалі расейцы з экскурсіяй. Юры распавядае пра віленскае барока, пра каменны крыж са старога царкавішча, пра кармелітаў, пра пачвару-васіліска, выразанага на дубовых дзвярах… Колькі разоў чуў ягоныя экскурсіі, а і зноў слухаю. Спускаемся ў вялізныя сутарэнні XVII стагоддзя…

Падымаемся. Мінаю браму Кармелітаў, якая захавала барочнае ўпрыгажэнне. Пакідаю старасвецкі закуток, які захоўвае ў сабе памяць пра адзін з найбольшых кляштараў у Рэчы Паспалітай.

Іду па Замкавай. Вока чапляецца за помнікі даўніны. Вось камяніца доктара Мікалая Палікоўскага. Месца царквы Святой Тройцы. Камяніца Шэйнкера. Камяніца, дзе быў кінатэатр «Corsa». Дзеля цікавасці паварочваю за Белы Дом. Схаваныя, стаяць дзве вайсковыя машыны, ходзяць без апазнавальных знакаў жаўнеры «варожай Вейшнорыі».

Зноў камяніца ў пачатку Друйскай вуліцы. Камянічка, камянічка і яшчэ камянічка. Набіраю вады з калодзежа на падворку над Мікіткай. Па вуліцах Докшыцкай і Стафана Баторыя іду на выезд.

Малец, што стаіць на дарозе, кажа, што стаіць ужо гадзіну. Шэрае неба. Імжыць дождж. Сумны настрой. Пачалася восень, і дні робяцца карацейшымі і змрачнейшымі. І не зменіш, не спыніш бег прыроды. А мне яшчэ і хвароба дакучае, зводзіць на нічога ўсе намаганні і добрыя намеры.

Спыняю маршрутку. Кіроўца просіць да Докшыц тры рублі. Квітка не дае. Хапуга. Колькі ні ездзіў, і аўтобусамі і маршруткамі, — праезд да Докшыц каштаваў два рублі. Аддаў, назад не вернеш. Еду.

Дзяўчына насупраць глядзіць кіно на мабільніку. Мусіць, у фільме паказваюць вяселле. Гучыць марш Мендэльсона. Спрабую ўявіць: вось як бы гэты марш загучаў у мой і нейкай прыгажуні гонар. Не магу ўявіць. Не загучыць, не будзе такога ніколі. Углядаюся ў пажаўцелыя маладыя бярозкі на балацявіне паміж вёскамі Сарокі і Лапліна. Дождж стукае ў шкло.

За вакном прамільгнуў указальнік: «Докшицкий район».

Комментарии7

Сейчас читают

Лукашенко нашел необычные слова для соболезнования Хаменеи: «вероломная атака»23

Лукашенко нашел необычные слова для соболезнования Хаменеи: «вероломная атака»

Все новости →
Все новости

Легионер из Марокко: Я впервые вижу -30°С зимой, я надевал два комплекта термобелья

Северинец: Контролёрам в ШИЗО скучно. Поэтому включают «дискотеку»1

Покончил жизнь самоубийством российский бизнесмен Умар Джабраилов14

Оступилась и упала на рельсы. В Заславле электричка насмерть сбила девушку

Банкир Цырто: человек сложной судьбы или подсадная утка для важных арестантов в «американке»? Стали известны новые подробности1

На Чигиринском водохранилище рыбаки вместо рыбы достали из воды то, чего совсем не ожидали2

Из Минска снова запустят автобус на Чёрное море1

Израиль начал наступательную операцию в Ливане7

Сенатор Грэм: Дни Кубы сочтены16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашенко нашел необычные слова для соболезнования Хаменеи: «вероломная атака»23

Лукашенко нашел необычные слова для соболезнования Хаменеи: «вероломная атака»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць