Литература

Еще не поздно! Премия имени Натальи Арсеньевой на лучшую книгу белорусской поэзии собирает заявки до конца октября

Аркамітэт працягнуў тэрмін падачы заявак: да 31 кастрычніка ўсё яшчэ можна даслаць заяўку для ўдзелу ў Прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове, выдадзеную ў 2016 г.

Правам намінавання на Прэмію валодаюць выдаўцы, творчыя аб’яднанні, аргкамітэт Прэміі, сябры журы і самі аўтары. На іх ляжыць абавязак прадставіць электронныя pdf-версіі выданняў і, калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, два папяровыя асобнікі кніг. Папяровыя асобнікі прымаюцца па адрасе Саюза беларускіх пісьменнікаў (Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31-906), электронныя варыянты — на адрас: [email protected]

Разам з тым, кампетэнтнае журы ў складзе Ірыны Багдановіч, Лявона Баршчэўскага, Уладзіміра Глазава, Вальжыны Морт і Ціхана Чарнякевіча прыступіла да разгляду тых 18 кніг, якія ўжо былі дасланыя.

У Прэміі Арсенневай з’явіўся свой лагатып — над ім працаваў Анатоль Лазар (студыя «Адліга»). Аўтар лога паспрабаваў стылізаваць цытату з верша Наталлі Арсенневай «Пад сінім небам усё іначай» пад почырк выбітнай паэткі.

Прэмія за найлепшую паэтычную кнігу заснаваная ў гонар выдатнай беларускай паэткі, зоркі літаратуры Заходняй Беларусі, аўтаркі знакавага верша «Магутны Божа» Наталлі Арсенневай. Пасля вайны Арсеннева апынулася ў эміграцыі, дзе працягвала займацца беларускай справай, удзельнічала ў культурнай і асветніцкай дзейнасці.

Прэмія не мае свайго сайту, але ўсю актуальную інфармацыю можна знайсці ў фэйсбуку і на сайтах арганізатараў. Сузаснавальнікамі прэміі з'яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне «Бацькаўшчына».

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыянні Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. Сёлета прэмія будзе ўручацца ўпершыню, але плануецца, што яна стане штогадовай.

Комментарии

Сейчас читают

В чем причина недовольства жителей микрорайона Лебяжий в Минске? Вот что на самом деле там планировали строить5

В чем причина недовольства жителей микрорайона Лебяжий в Минске? Вот что на самом деле там планировали строить

Все новости →
Все новости

В белорусских магазинах вывесили список недружественных стран29

Закрыли главный корпус БГУ1

Осколки сбитого российского беспилотника упали на Майдане2

Тихановская: У Трампа есть рычаги, чтобы освободить белорусских политзаключенных6

Кандидата химических наук осудили по делу Гаюна12

Сельчане поймали чудо-зверя, но он исчез при странных обстоятельствах12

Россиянку-ипэшницу, которая переехала в Слоним, признали в Беларуси тунеядкой5

«Оскар-2025»: «Битва за битвой» назван лучшим фильмом1

Бабарико: Если бы мы победили — войны в Украине не было бы71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

В чем причина недовольства жителей микрорайона Лебяжий в Минске? Вот что на самом деле там планировали строить5

В чем причина недовольства жителей микрорайона Лебяжий в Минске? Вот что на самом деле там планировали строить

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць